Палескія рабінзоны | культурніцка-адукацыйная ініцыятыва

Гатовыя да самага цікавага і незабыўнага падарожжа гэтага лета? З 17 па 21 жніўня наша каманда ладзіць новы бясплатны анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра». Па-беларуску, для беларусаў_ак, пра Беларусь! Якія прыгоды нас чакаюць? Разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі мы адправімся ў захапляльнае падарожжа па гісторыі беларускага тэатра — ад старажытнай батлейкі і тэатра Радзівілаў да сучасных незалежных труп! На гэты тыдзень мы ператворымся ў сапраўдную тэатральную трупу: Прыдумаем і напішам уласныя сцэнары па-беларуску Паспрабуем сябе ў рэжысуры, драматургіі і акцёрскім майстэрстве Ператворым свае пакоі ў сцэну, пры дапамозе бацькоў знойдзем рэквізіт і паставім унікальныя камандныя анлайн-перформансы! У апошні дзень летніка падлеткі самі правядуць факультатывы для сваіх сяброў_вак, важатых і бацькоў, а пасля збяруцца на вялікі «выпускны» канцэрт, дзе прэзентуюць свае праекты і таленты! І, як заўсёды, мы будзем шмат камунікаваць, жартаваць, адпачываць, пазнаваць новае і знаходзіць сяброў і сябровак па ўсім свеце Да ўдзелу запрашаюцца беларускія падлеткі 10-15 год, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой. Расклад заняткаў (час Менскі): 09.30-12.30 - атрадная сустрэча 10.50-11.10 - перапынак (адпачыць, парухацца, падрыхтавацца да наступнага занятка) 11.10-12.30 - працяг атраднай сустрэчы 12.30-13:00 - перапынак на абед 13.00 -15.30 - заняткі па выбары (факультатывы) Удзел у атрадных сустрэчах для усіх удзельнікаў і удзельніц летніка абавязковы. Асноўная мова летніка — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін. Рэгіструйцеся да 15 жніўня ўключна па спасылцы ў шапцы профіля і чакайце ліст з запрашэннем у летнік. Удзел у летніку цалкам бясплатны, але жадаючыя могуць падтрымаць нашу каманду данатам Таксама не забудзьце падпісацца на нашы сацсеткі, каб не прапусціць важныя навіны Пабачымся на летніку?