Спектакль аб пошуку значнасці ў сучасным горадзе пад адкрытым небам у Познані

Спектакль малой формы «Самы маленькі самалёцік на свеце» пераасэнсоўвае традыцыйную батлейку, пераносячы яе ў прастору сучаснага горада.
У цэнтры сюжэту стаіць пытанне аб пошуку ўласнай значнасці насуперак вялікім чаканням і чужым поспехам. Маленькі самалёцік, які зусім не падобны на велізарныя машыны, здольныя здзяйсняць вялікія авіяцыйныя справы, знаходзіць сваё, здавалася б, маленькае прызначэнне. І гэтая справа аказваецца па-сапраўднаму важнай для таго, дзеля каго ён яе здзяйсняе.
Спектакль заснаваны на камернай эстэтыцы беларускай батлейкі – традыцыйнага перасоўнага лялечнага тэатра, дзе дзеянне адбываецца ўнутры драўлянай шафкі-вертэпа.
Аўтарка п’есы і музыкі: Света Бень
Рэжысёр, акцёр і пастаноўшчык: Алесь Аўсяннікаў
11 ліпеня а 20:30, Park Fryderyka Chopina
18 ліпеня а 20:00 і а 21:30, Park Adama Mickiewicza
Рэгістрацыя праз Тэлеграм @pakoj_202_bot