У Варшаве пройдзе беларускі кінавечар ў рамках V Летняга кінапрагляду «Pod wspólnym niebem»

У праграме вечара:
«КАЗКА» (дакументальны, 2026) – фільм рэжысёра Якуба Станкевіча вытворчасці «Белсат DOC». Гэта гісторыя мастака з Падляшша Віктара, які жыве ў зямлянцы пасярод вялікага лесу. Мужчына нарадзіўся ў вёсцы, якой больш няма, і паказвае гістарычны боль Беларусі праз свае карціны. Фільм атрымаўся светлым, містычным і трагічным адначасова.

«ЛЕБЯДЗІНАЯ ПЕСНЯ ФЁДАРА АЗЕРАВА» (мастацкі, 2025) – стужка рэжысёра Юрыя Сямашкі. Галоўнаму герою Фёдару 25 гадоў, яго мэта – стаць геніяльным музыкантам. Але замест творчасці ён бясконца гартае Tinder і правярае ахопы свайго альбома «Мінскі сіндром». На фоне навін пра магчымую вайну герой сыходзіць у ізаляцыю і адпраўляецца ў сюррэалістычны трып па зімовай Варшаве ў пошуках свайго «чароўнага швэдра з рамонкамі».
Паказы пачнуцца 15 ліпеня а 20:45.