У Варшаве пройдзе юбілейны пяты турнір Беларускай Салідарнасці, прысвечаны Мікіце Мелказёраву.

Арганізатары абвясцілі пра старт рэгістрацыі для каманд-удзельніц.
Гісторыя турніру пачалася ў 2022 годзе, калі першы кубак быў арганізаваны ў знак падтрымкі журналіста Сашы Івуліна, які знаходзіўся на той момант у зняволенні ў Беларусі. З часам спаборніцтвы сталі традыцыйнымі, аб'ядноўваючы беларускую дыяспару вакол каштоўнасцей узаемадапамогі, салідарнасці і развіцця нацыянальнай супольнасці.
З гэтага года турнір набывае яшчэ адзін важны сэнс — ён прысвечаны памяці Мікіты Мелказёрава, аўтара папулярнага YouTube-канала «жыццё-маліна», які пайшоў з жыцця ў 2025 годзе. Мікіта быў сэрцам гэтага праекта і актыўна заклікаў беларусаў захоўваць сваю ідэнтычнасць і культуру.
У пятым памятным турніры 1 жніўня плануецца ўдзел 24 каманд.
Унёсак з каманды: 300 zł / 70 EUR
Усе сабраныя сродкі — на арганізацыю турніру і дапамогу палітвязням.