Перайсці да асноўнага зместу

Усе серыі лекцый / Партфоліа-менеджмент для творцаў

Экспрэс-курс з куратаркай і арт-менеджэркай Вольгай Кліп. Гэтая серыя відэа дапаможа вам стварыць рэзюмэ, artist statement, біяграфію і візуальнае партфоліа.

Курс створаны пры падтрымцы German Marshall Fund.

Відэапрадакшн: Filmistr.pl.

Вокладка лекцыі №1 «Пішам сваё CV (рэзюмэ)»: чорна-белы фасад шматпавярховіка з рукапісных радкоў — праца Надзеі Саяпінай
ВВольга Кліп
15 хв

#1: Як скласці сваё CV, альбо рэзюмэ? План і інструменты

CV і рэзюмэ – у чым розніца і што з іх патрабуецца для заявак? У гэтым відэа арт-куратарка Вольга Кліп тлумачыць, як правільна структураваць CV і якія інструменты дапамогуць зручна архіваваць вашу дзейнасць.

Вокладка лекцыі №2 «Ваша мастацкая біяграфія»: экспрэсіўны жывапісны партрэт хлопца шырокімі мазкамі — праца Яўгена Шадко
ВВольга Кліп
14 хв

#2: Як напісаць мастацкую біяграфію? Разбіраем структуру і лайфхакі

Мастацкая біяграфія — гэта не проста спіс дат і падзей, а магчымасць расказаць сваю гісторыю і паказаць творчы шлях. З гэтага відэа вы даведаецеся, як знайсці баланс паміж афіцыйнасцю і жывым аповедам і што ўключыць, а што лепш пакінуць за дужкамі.

Вокладка лекцыі №3 «Artist statement, альбо Заява мастака»: фігура ў белым расшытым строі і масцы з белым аўтаматам — праца Ташы Кацубы
ВВольга Кліп
13 хв

#3 Сакрэтныя складнікі Artist statement

Як сфармуляваць сваю мастацкую заяву, каб дакладна перадаць сэнс вашай творчасці? У гэтым відэа Вольга Кліп разбірае artist statement, тлумачыць, чым ён адрозніваецца ад маніфеста і чаму стаў ключавым элементам камунікацыі ў сучасным мастацтве.

Вокладка лекцыі №4 «Складаем партфоліа»: фігура ў вышыванай сукенцы і шапачцы медсястры са стетаскопам — праца Дар'і Цемры
ВВольга Кліп
10 хв

#4: Арганізуем працы ў партфоліа па кроках

Партфоліа — гэта візітная картка творцы. Як правільна падабраць працы? У якой паслядоўнасці іх размяшчаць? Што абавязкова трэба ўключыць у партфоліа? Разбіраемся разам з арт-куратаркай і кансультанткай Вольгай Кліп.