Перайсці да асноўнага зместу

101 Art Book: Faces Edition — адбор у друкаваную кнігу і прэмія 500 USD

10 верасня 2026
Анлайн
500 USD

101 Art Book — серыя выданняў Arts to Hearts Project. З 2023 года ў ёй апублікаваныя працы больш за 1300 мастакоў і мастачак. Faces Edition — чатырнаццаты выпуск серыі — пра твар і тое, што ён нясе: ідэнтычнасць, памяць, эмоцыя, трансфармацыя.

Для каго:

  • Мастакі(-чкі) з усяго свету, ад 18 гадоў, на любым этапе кар'еры;
  • Любыя віды візуальнага мастацтва — партрэт, аўтапартрэт, абстракцыя, канцэптуальныя, сюррэалістычныя, сімвалічныя і эксперыментальныя працы.

Што прапануецца:

  • Публікацыя ў друкаванай кнізе ў цвёрдай вокладцы;
  • Двухстаронкавы матэрыял у Arts to Hearts Magazine;
  • Міжнароднае распаўсюджванне праз Amazon, Barnes & Noble і краму Arts to Hearts;
  • Лічбавы сертыфікат удзельніка(-цы) для ўсіх, хто падаўся;
  • Асабісты фідбэк ад журы для кожнай заяўкі;
  • Зніжка на куплю кнігі з бясплатнай міжнароднай дастаўкай.

Прэміі:

  • Face Edition Award — 500 USD (≈ 430 EUR), чатырохстаронкавы матэрыял у часопісе, шкляная статуэтка і Certificate of Excellence;
  • Дзве Jury Recognition Awards — чатырохстаронкавы матэрыял у часопісе, шкляная статуэтка і Certificate of Excellence, без грашовай часткі.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Здымкі прац — падаць можна некалькі, у кнігу трапляюць ад адной да трох;
  • Даныя пра сябе і сваю практыку праз анлайн-форму падачы.

Дэдлайн: 10 верасня 2026 года.

Вынікі — цягам трох тыдняў пасля дэдлайну.

101 Art Book: Faces Edition — адкрыты набор — sekktor.online