2027 Discovery Award Louis Roederer Foundation — выстава ў Арлі і прэміі да 15 000 EUR для мастакоў(-чак)
Discovery Award Louis Roederer Foundation — прэмія фестывалю Les Rencontres d'Arles, якая з 2021 года шукае новых аўтараў(-рак) праз арганізацыі, што іх падтрымліваюць. Адабраныя праекты ўвойдуць у выставу прэміі на 58-м фестывалі. Куратарка 2027 года — Yining He, даследчыца з Кітая, якая займаецца філасофіяй тэхналогій і медыяэкалогіяй. У тэксце «The Generative Eye» яна піша, што фатаграфія сёння стала часткай алгарытмічных сістэм, і шукае аўтараў(-рак), якія не проста паказваюць гэтыя змены, а спрачаюцца з імі. Яна прапануе падумаць, на якую з’яву сучаснай вытворчасці выяваў адказвае ваша практыка і якую прастору вы спрабуеце ў ёй стварыць.
Для каго:
Галерэі, арт-цэнтры, грамадскія і незалежныя выставачныя прасторы, публічныя інстытуцыі — тыя, чыя асноўная справа — паказваць творы мастакоў(-чак). Кожная арганізацыя можа прапанаваць праект толькі аднаго мастака(-чкі) або аднаго калектыву, які працуе як адзін аўтар.
- Мастакі(-чкі) самі падавацца не могуць — заяўку дасылае толькі арганізацыя;
- Праект — фатаграфічная выстава аўтара(-кі), чыю творчасць адкрылі нядаўна або якую варта паказаць міжнароднай публіцы.
Што прапануецца:
- Выстава на Les Rencontres d'Arles з ліпеня па кастрычнік 2027 года — прыкладна 50 м² на праект;
- Праца з камандай фестывалю і куратаркай — ад адбору да экспазіцыі;
- Вытворчы бюджэт 3 000 EUR на выраб выставачнага праекта;
- Экспазіцыйны дызайн, мантаж і дэмантаж твораў;
- Страхоўка твораў (па іх вытворчым кошце) на час выставы;
- Дарога ў Арль і назад для мастака(-чкі) і дзве ночы пражывання ў тыдзень адкрыцця фестывалю.
Прэміі:
- Прэмія журы — 15 000 EUR (з падаткамі);
- Прыз гледачоў — 5 000 EUR (з падаткамі).
Абедзве прэміі атрымліваюць разам мастак(-чка) і арганізацыя. Іх уручаюць як закупку твораў на гэтую суму — творы трапляюць у калекцыю Rencontres d'Arles. Прэмію журы вызначаюць у тыдзень адкрыцця, прыз гледачоў і глядачак — галасаваннем наведвальнікаў(-ц) фестывалю.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Не паказваць праект ні цалкам, ні часткова да выставы ў Арлі ў 2027 годзе;
- Падрыхтаваць выставу ў межах бюджэту, які дае фестываль;
- Вырабіць творы ў гатовым да экспанавання стане — за гэта адказвае арганізацыя;
- Арганізаваць перавозку твораў у Арль або ў Парыж і назад і застрахаваць іх у дарозе — таксама задача арганізацыі (з Парыжа ў Арль творы можа давезці фестываль);
- Суправаджаць праект разам з мастаком(-чкай), фестывалем і куратаркай;
- Забраць творы пасля выставы.
Для заяўкі патрэбныя:
- Кароткае прадстаўленне арганізацыі — да 400 знакаў з прабеламі;
- Гісторыя выставаў або партфоліа арганізацыі;
- Кароткая біяграфія мастака(-чкі) — да 700 знакаў з прабеламі;
- CV мастака(-чкі) з выставамі і публікацыямі;
- Партфоліа мастака(-чкі);
- Назва і апісанне выставачнага праекта — да 1 500 знакаў з прабеламі;
- Спіс твораў — колькасць, памеры, тэхніка;
- Схема экспазіцыі або сцэнаграфічная візуалізацыя;
- Папярэдні вытворчы бюджэт — па шаблоне фестывалю;
- 10 выяваў з праекта.
Тэксты падаюць па-французску і/або па-англійску.
Далейшыя этапы:
- Студзень 2027 года — кароткі спіс на сайце фестывалю і графік падрыхтоўкі выставы;
- Люты — выбар выставачнай прасторы, перадача матэрыялаў для камунікацыі;
- Сакавік — прэс-канферэнцыя фестывалю;
- Сакавік–травень — вытворчасць праекта;
- Травень — творы павінны прыбыць у Парыж або Арль;
- Чэрвень — мантаж выставы;
- Ліпень–кастрычнік — выстава праектаў на 58-м Rencontres d'Arles.
Кантакт: Éline Gourgues, prix.decouverte@rencontres-arles.com, +33 (0)4 90 96 76 06.
Арганізатар: Les Rencontres d'Arles пры падтрымцы Louis Roederer Foundation.