Перайсці да асноўнага зместу

A4 International Residency Program — рэзідэнцыі ў Чэнду для міждысцыплінарных творцаў

31 снежня 2026
Chengdu, Кітай

Праграма заахвочвае праекты, якія працуюць з лакальным кантэкстам Чэнду, супольнасцямі, гарадскім жыццём, камерцыяй, культурнымі інстытуцыямі і сацыяльнымі групамі.

Для каго: міждысцыплінарныя творцы, якія працуюць у розных сферах і напрамках.

Падавацца могуць:

  • Мастакі(-чкі) ў галіне візуальных і сцэнічных мастацтваў, музыкі, кіно, sound art, архітэктуры і іншых дысцыплін;
  • Куратары(-кі), якія працуюць з міждысцыплінарнымі выставамі, курыраваннем і развіццём праектаў;
  • Дызайнеры(-кі) ў сферы product design, fashion design, spatial design, interactive design і сумежных кірункаў;
  • Іншыя творцы з міждысцыплінарным досведам, якія могуць злучаць мастацтва, бізнес і культурныя сектары.

Што важна ў падыходзе A4:

  • Міждысцыплінарнасць і эксперымент;
  • Сувязь з мясцовым кантэкстам і супольнасцямі;
  • Супраца з культурнымі інстытуцыямі і камерцыйнымі партнёрамі;
  • Публічная прэзентацыя вынікаў;
  • Дакументаванне і даследаванне працэсу;
  • Уключэнне ў лакальнае жыццё праз сістэму Super Agent, калі ўдзельнікаў(-ц) злучаюць з мясцовымі жыхар(к)амі для лепшага разумення горада і супольнасці.

Фарматы падтрымкі:

1. International Residency Fellowship / fully funded
Для творцаў, якім патрэбная комплексная фінансавая і вытворчая падтрымка.

Падтрымка ўключае:

  • Рэзідэнцыю працягласцю не менш за 8 тыдняў;
  • Прыватную працоўную прастору і жыллё;
  • Падтрымку на дарогу: авіябілеты economy class або цягнік 2nd class у межах вызначанага бюджэту;
  • Вытворчы грант 10 000 CNY / ≈ 1283 EUR;
  • Культурную праграму і знаёмства з кантэкстам Чэнду;
  • Прамоцыю праз афіцыйныя анлайн-платформы;
  • Удзел у салонах, artist talks, open studio events і іншых нетворкінг-падзеях;
  • Магчымасць паказаць вынікі праз выставы, перформансы, публікацыі або public art projects.

2. A4 Residency “Light Version” / self-funded
Для творцаў, якім патрэбная больш гнуткая рэзідэнцыя і доступ да платформы A4.

Падтрымка ўключае:

  • Гнуткую рэзідэнцыю ў межах 8-тыднёвага перыяду;
  • Прыватную працоўную прастору і жыллё;
  • Доступ да event spaces, venue support і сеткі Super Agent;
  • Уключэнне ў афіцыйную медыяпрамоцыю і публічную праграму;
  • Культурную праграму ў Чэнду;
  • Удзел у салонах, talks і open studio events;
  • Магчымасць прэзентацыі вынікаў.

У гэтым фармаце ўдзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць дарогу і production costs.

Што чакаецца ад рэзідэнтаў(-ак):

  • Арганізаваць 1–2 невялікія публічныя падзеі;
  • Узяць удзел у Open Studio і sharing events;
  • Удзельнічаць у лакальных field trips;
  • Дакументаваць працэс рэзідэнцыі;
  • Браць удзел у групавых сустрэчах і падзеях;
  • Ствараць сувязі з горадам, супольнасцю і лакальнымі рэсурсамі.

Магчымыя вынікі рэзідэнцыі:

  • Часовыя або пастаянныя public artworks;
  • Паказ мастацкіх работ або праектаў;
  • Вялікія публічныя падзеі або перформансы;
  • Даследчыя тэксты, публікацыі або іншыя research outputs.

Перыяды рэзідэнцый:

  • Spring 2028 — красавік–чэрвень;
  • Autumn 2028 — ліпень–кастрычнік.

Кожны цыкл доўжыцца каля 8 тыдняў, але тэрміны могуць гнутка карэктавацца ў залежнасці ад праекта.