Перайсці да асноўнага зместу

«Ад ідэі да PR-кампаніі» — трэнінг для беларускіх ініцыятываў у Польшчы

27 верасня 2026
17 — 23 кастрычніка 2026
Польшча
Бясплатна
900 EUR

17–23 кастрычніка ў Польшчы пройдзе практычны трэнінг для беларускіх ініцыятываў па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампаній. Удзельнікі(-цы) будуць працаваць з рэальнай камунікацыйнай задачай сваёй каманды, атрымаюць 5 дзён практыкі з эксперт(к)амі, ментарскую падтрымку і каля 900 EUR на рэалізацыю кампаніі.

Для каго:
Беларускія ініцыятывы, арганізацыі і каманды з Польшчы, якія працуюць з сацыяльнымі, культурнымі, адукацыйнымі, праваабарончымі, экалагічнымі, гендарнымі або іншымі грамадска важнымі тэмамі.

Ад кожнай каманды запрашаюць па 2 прадстаўнікі(-цы) ва ўзросце 18–30 гадоў.

Анкета запаўняецца адзін раз ад ініцыятывы / арганізацыі / каманды.

Пра трэнінг:

«Ад ідэі да PR-кампаніі» — гэта практычны трэнінг па стварэнні сацыяльных і інфармацыйных кампаній.

Праграма падыдзе камандам, якія хочуць зрабіць камунікацыю сваёй ініцыятывы больш дакладнай і дзейснай: прыцягнуць новую аўдыторыю, змяніць стаўленне да пэўнай праблемы, матываваць людзей да дзеяння або знайсці новы спосаб распавядаць пра сваю працу.

Вам не абавязкова мець досвед у маркетынгу, дызайне або стварэнні кантэнту. Важней — рэальная ідэя або камунікацыйная задача і гатоўнасць рэалізаваць распрацаваную кампанію пасля праграмы.

Што атрымаюць удзельнікі(-цы):

  • 5 дзён практыкі з эксперт(к)амі;
  • каля 900 EUR для каманды на рэалізацыю кампаніі;
  • каля 5 гадзін ментарскай падтрымкі;
  • практычныя інструменты для планавання і запуску сацыяльнай або інфармацыйнай кампаніі.

Што будуць разбіраць на кэмпе:

  • як вызначыць мэтавую аўдыторыю і зразумець яе патрэбы;
  • як выбудаваць логіку і структуру кампаніі;
  • як сфармуляваць паведамленне, якое працуе для вашай аўдыторыі;
  • як шукаць крэатыўныя ідэі і фарматы;
  • як ствараць кантэнт для сацсетак, здымаць Reels і кароткія відэа.

Фармат і мовы:

У праграме возьмуць удзел маладыя людзі і ініцыятывы з Беларусі і Германіі.

Працоўныя мовы:

  • англійская — для часткі міжнароднай праграмы;
  • беларуская / руская — на этапе стварэння кантэнту.

Фінансавыя ўмовы: арганізатары(-кі) пакрываюць пражыванне, харчаванне і дарогу ў межах вызначанага бюджэту.

Адбор: колькасць месцаў абмежаваная. Пры адборы будуць улічваць матывацыю каманды, гатоўнасць актыўна працаваць падчас трэнінгу і магчымасць выкарыстаць атрыманыя веды на практыцы пасля праграмы.

Пра вынікі адбору паведамяць не пазней за 29 верасня.