Перайсці да асноўнага зместу

«Ад Крыштальнай ночы да добрасуседства» — майстар-клас з рэфлексіяй і калажамі

5 лістапада 2026
8 лістапада 2026, 13:00 — 16:30 CET
Warsaw, Польшча

Human Constanta пры падтрымцы educatkollektiv Cultures_of_remembrance запрашае на майстар-клас для мігрантаў(-ак) у Польшчы.

Мы, мігрант:кі ў Польшчы, ведаем, што такое мігрантафобія: яна ў навінах, у камэнтарах, у паведамленьнях пра напады. Бывае страшна. Але гэта не ўся праўда пра наша жыцьцё тут.
Бо ёсьць і іншае. Суседка, якая вітаецца з намі на лесьвіцы, хоць мы ня ведаем яе імя. Сусед, які прытрымаў дзьверы ці ўсьміхнуўся нашаму дзіцяці. Пані ў ліфце з яе «Dzień dobry». Гэта малыя знакі, і яны кажуць: «я цябе бачу, ты тут свой/свая/свае». Іх больш, чым здаецца, проста на фоне трывогі мы іх не заўважаем.
Напярэдадні 9 лістапада, гадавіны Крыштальнай ночы, мы памятаем, што лёс «чужых» залежыць ад таго, ці бачаць у іх суседзяў. І выбіраем засяродзіцца на тым, што нас аб'ядноўвае: на добрасуседзтве як штодзённай практыцы, якую можна заўважаць, умацоўваць і ствараць.

Для каго: мігранты(-кі), якія жывуць у Польшчы.

Што будзе:

  • у бяспечнай прасторы вы зможаце назваць тое, што вас трывожыць, каб адпусціць і рушыць далей;
  • узгадаеце малыя знакі добрасуседства ў вашым жыцці;
  • створыце калажы са станоўчымі вобразамі добрасуседства: якім яно ёсць і якім вы хочаце яго бачыць;
  • зробіце ўласны калаж і вызначыце адзін просты крок на наступны тыдзень.

Важна: умець маляваць не трэба — часопісы, фота, тэкстуры прынясуць арганізатары(-кі). Можна прынесці і свае выразкі, фатаграфіі ці рэчы, якія для вас пра дом і суседства.

Калі і дзе:

  • дата: 8 лістапада 2026 года (нядзеля);
  • час: 13:00–16:30;
  • месца: Варшава.

Арганізатары: праваабарончая арганізацыя Human Constanta пры падтрымцы educatkollektiv Cultures_of_remembrance.