Перайсці да асноўнага зместу

Ад «ліхога 1991-га» да «ідылічнага 2019-га» — лекцыя Сяргея Сахарава пра гісторыю беларускай незалежнай журналістыкі

29 лістапада 2026
30 лістапада 2026, 17:00 — 19:00 CET
Анлайн
Бясплатна

Лекцыю чытае Сяргей Сахараў, сузаснавальнік і галоўны рэдактар CityDog.io. Ён разгледзіць амаль тры дзесяцігоддзі развіцця медыяў і ключавых гульцоў — асабліва тых, пра каго сёння забыліся. Лекцыю ладзяць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Фармат:

  • Мова — беларуская і расейская;
  • Колькасць месцаў абмежаваная.

Тэма:

Лектар раскажа, як развівалася беларуская незалежная журналістыка з 1991 года, калі Беларусь фактычна стала незалежнай, да 2019 года, які часта называюць «прайм-эрай» грамадзянскай супольнасці. Асобная ўвага — ключавым гульцам, пра якіх сёння мала хто памятае, хоць іх рашэнні і дзеянні вызначылі, якой стала медыйная супольнасць. Гаворка пойдзе і пра тое, да чаго ў выніку прывяла гэтая эвалюцыя.

Лекцыя пабудаваная ў тым ліку на жывых гісторыях, кантэксце і назіраннях саміх рэдактараў(-к) і журналістаў(-к), якія ўдзельнічалі ў гэтых працэсах.

Спасылку на трансляцыю дашлюць на e-mail за содні і яшчэ раз за гадзіну да пачатку.