Перайсці да асноўнага зместу

Адбор кароткаметражных фільмаў на фестываль Vierte Welle ў Берліне

31 ліпеня 2026
Berlin, Германія
Бясплатна

Нямецкі кінафестываль шукае працы на тэму спекулятыўнай экалогіі і разбурэння межаў

Кінафестываль Vierte Welle Film Festival абвясціў адкрыты прыём заявак у секцыю Speculative Ecologies 2026 – Porosidades. Арганізатары шукаюць кінастужкі, якія даследуюць узаемасувязі паміж чалавекам і навакольным асяроддзем, разбураюць межы паміж жывым і нежывым, арганічным і тэхналагічным.

Да ўдзелу прымаюцца завершаныя кароткаметражныя фільмы працягласцю да 20 хвілін. Сярод прыярытэтных кірункаў — экафантастыка, соларпанк, кліматычная фантастыка, кіберпанк, класічная навуковая фантастыка, докфікшн, анімацыя і гібрыдныя фарматы.

Паказы адабраных прац пройдуць 17 верасня 2026 года ў кінатэатры Lichtblick Kino у Берліне. Фестываль з'яўляецца неканкурэнтным, таму грашовыя прызы не прадугледжаны, аднак удзельнікам прапануецца пляцоўка для прэзентацыі прац і дыскусій.

Падаць заяўку можна праз платформу FilmFreeway або даслаўшы прапанову на электронную пошту s.ecologies@viertewelleff.com. Стандартны арганізацыйны ўзнёсак складае 5 еўра, але яго можна скасаваць, выкарыстаўшы промакод SPECO2026.