Перайсці да асноўнага зместу

Adirondack Experience — месячныя рэзідэнцыі ў ЗША са стыпендыяй 5000 USD

11 снежня 2026, 17:00 UTC−5
1 чэрвеня — 30 верасня 2027
Town of Indian Lake, Злучаныя Штаты Амерыкі
Бясплатна
5 000 USD

Adirondack Experience, The Museum on Blue Mountain Lake (ADKX) у 2027 годзе праводзіць чатыры месячныя рэзідэнцыі, адна за адной: у чэрвені, ліпені, жніўні і верасні. Мастакі(-чкі) працуюць над уласнымі праектамі, натхняючыся прыродай вакол музея, а таксама прадметамі і гісторыямі з яго калекцыі, і паказваюць наведвальнікам(-цам) свой творчы працэс.

Для каго:

  • Мастакі(-чкі), чые працы непасрэдна звязаныя з візуальнымі мастацтвамі;
  • Не менш за пяць работ у партфоліа павінны быць паказаныя публічна (у музеі, універсітэце, публічнай або прыватнай галерэі) або прададзеныя прыватным калекцыянерам(-кам);
  • Лічбавыя і перфарматыўныя мастакі(-чкі) абавязкова дадаюць тлумачэнне, як наведвальнікі(-цы) змогуць назіраць за іх творчым працэсам.

Праграма адкрытая для мастакоў(-чак) з розных культурных дысцыплін. Лічбавыя практыкі (лічбава згенераванае мастацтва, сацсеткі, аўдыя, AR або VR) і перфарматыўныя (танец, тэатр, музыка) таксама прымаюцца, але з абавязковай умовай: у заяўцы трэба растлумачыць, як наведвальнікі(-цы) змогуць назіраць за творчым працэсам цягам усёй рэзідэнцыі. Назіраць, як мастак(-чка) працуе за камп’ютарам, — гэтай умове не адпавядае; фінальны перформанс, прэзентацыя або выстава таксама не залічваюцца. Заяўкі без такога тлумачэння не разглядаюцца.

Работы, прададзеныя праз Etsy і падобныя анлайн-крамы, не лічацца продажам калекцыянерам(-кам).

Што прапануецца:

  • Стыпендыя 5000 USD ≈ 4400 EUR за рэзідэнцыю;
  • 500 USD ≈ 440 EUR на дарогу;
  • 250 USD на матэрыялы для заняткаў у Art Lab;
  • Бясплатнае жыллё: асобны пакой, які зачыняецца, у будынку для рэзідэнтаў(-ак); ванная агульная з адным суседам(-кай); Wi-Fi, камунальныя паслугі, паркоўка і пральня ўключаныя;
  • Абмежаваны доступ да фондаў калекцыі, каб вывучаць, рабіць замалёўкі і дакументаваць экспанаты.

Матэрыялы для ўласных работ мастакі(-чкі) набываюць самі.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Не менш за тры дні на тыдзень працаваць над сваімі праектамі ў публічных зонах музея — мінімум 6 гадзін на дзень (прыблізна з 10:00 да 16:00), коратка і нефармальна размаўляючы з наведвальнікамі(-цамі);
  • Два дні на тыдзень (пятніца і субота, 10:00–16:30) працаваць у Art Lab і весці творчыя заняткі для наведвальнікаў(-ц): вырабы, якія можна зрабіць хутка (ад 5 хвілін) і забраць з сабой;
  • Напрыканцы рэзідэнцыі зрабіць 15–20-хвілінную прэзентацыю для супрацоўнікаў(-ц) музея;
  • Прапанаваць музею адну працу, створаную падчас рэзідэнцыі, з першачарговым правам купіць яе па рынкавай цане (музей можа адмовіцца).

Удзел у штодзённых ранішніх сустрэчах каманды вельмі рэкамендуецца.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Ліст на 1 старонку пра вашу сувязь з Adirondack (існую або жаданую) і пра тое, што рэзідэнцыя дасць вашай практыцы;
  • Творчая заява або біяграфія;
  • Партфоліа з 8–15 работ, з іх не менш за пяць — публічна паказаныя або прададзеныя;
  • Ідэя творчага занятку для Art Lab;
  • Вядомыя канфлікты ў раскладзе на кожны з чатырох месяцаў;
  • Для лічбавых і перфарматыўных мастакоў(-чак) — тлумачэнне, як наведвальнікі(-цы) змогуць назіраць за працэсам.

Спазненыя і няпоўныя заяўкі не разглядаюцца.

Адбор:

Заяўкі разглядае і ранжыруе журы, у якое ўваходзяць супрацоўнікі(-цы) ADKX, а таксама мастакі(-чкі) і кіраўнікі(-цы) арт-інстытуцый рэгіёна. Журы імкнецца, каб сярод рэзідэнтаў(-ак) былі прадстаўленыя розныя медыумы, і аддае перавагу мастакам(-чкам), чые работы мала прадстаўленыя ў калекцыях, а таксама мастакам(-чкам) з недастаткова прадстаўленых груп. Даступнасць у кожны з месяцаў рэзідэнцыі таксама ўлічваецца.

Таймлайн:

  • Пытанні — да 30 лістапада 2026 года;
  • Інтэрв'ю ў Zoom з кандыдатамі(-камі) з найвышэйшымі ацэнкамі — у пачатку лютага 2027 года;
  • Вынікі — да 20 лютага 2027 года;
  • Рэзідэнцыі — чэрвень, ліпень, жнівень і верасень 2027 года.

Як падавацца:

Даслаць заяўку або спасылку на пакет дакументаў на электронную пошту Cheryl Braunstein: cbraunstein@theadkx.org.

Кантакт: Cheryl Braunstein, ADKX Director of Interpretation — cbraunstein@theadkx.org; агульныя пытанні — info@theadkx.org.

Арганізатар:

Adirondack Experience, The Museum on Blue Mountain Lake (ADKX), Blue Mountain Lake, Нью-Ёрк, ЗША.

Важна:

  • Музей не спансуе візы — дакументы для ЗША трэба афармляць і аплачваць самім;
  • Музей знаходзіцца ў вельмі аддаленым месцы: грамадскага транспарту, таксі і крам паблізу няма. Машына не абавязковая, але без яе будзе складана; раз на тыдзень музей возіць рэзідэнтаў(-ак) у краму і аптэку.
Adirondack Experience — месячныя рэзідэнцыі ў ЗША са стыпендыяй 5000 USD — sekktor.online