Aerowaves Podcast Academy 2027 — навучанне падкастынгу на фестывалі танца Spring Forward у Ірландыі
Podcast Academy — ініцыятыва еўрапейскай танцавальнай сеткі Aerowaves, якая вучыць карыстацца падкастам як інструментам для прасоўвання танца і перформансу. Ментарка праграмы — Dany Mitzman, радыёжурналістка, вядучая і прадзюсарка падкаста фестывалю Spring Forecast.
Aerowaves шукае трох удзельнікаў(-ц), якія базуюцца ў Еўропе, добра гавораць па-англійску і цікавяцца сучасным танцам. Досвед працы з падкастамі не патрэбны.
Што прапануецца:
- Анлайн-ментарства ў лютым–красавіку 2027 года;
- Практыка на фестывалі Spring Forward 13–17 красавіка 2027 года ў Лімерыку (Ірландыя);
- Дарога, пражыванне, hospitality і пропуск на фестываль;
- Вытворчая падтрымка пры мантажы, калі яна патрэбная.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Удзел у анлайн-сесіях і ў фестывалі;
- Пасля фестывалю — мантаж, структура і сцэнар эпізодаў;
- Агульная анлайн-сустрэча для разбору праблем і фідбэку ў канцы чэрвеня або на пачатку ліпеня 2027 года;
- Публікацыя аднаго або некалькіх эпізодаў у Spring Forecast у канцы верасня 2027 года пад рэдактарскім кіраўніцтвам Dany Mitzman.