Перайсці да асноўнага зместу

Агенты перамен: місія выканальная — анлайн-праграма кампаніі «Кадравы Рэзерв»

30 лістапада 2026
Анлайн
Бясплатна

«Агенты перамен: місія выканальная» — анлайн-праграма кампаніі «Кадравы Рэзерв» для беларусаў(-рак) пра дзяржаўнае кіраванне, права, грамадскія інстытуты, перамовы і камунікацыю. Праграма складаецца з трох ступеняў і разлічаная на 152 гадзіны. Яе мэта — дапамагчы людзям з розных прафесій звязаць веды з права, эканомікі, кіравання і камунікацыі ў адну сістэму і лепш разумець, як прымаюцца рашэнні і ўзгадняюцца інтарэсы.

Праграма для беларусаў(-рак), якія хочуць лепш разумець, як працуюць дзяржава і грамадства, і выйсці за межы сваёй прафесіі. Арганізатары(-кі) асабліва чакаюць:

  • Менеджараў(-ак), юрыстаў(-ак), эканамістаў(-ак), IT-спецыялістаў(-ак), аналітыкаў;
  • Даследчыкаў(-ц), журналістаў(-ак), выкладчыкаў(-ц) і прадпрымальнікаў(-ц);
  • Супрацоўнікаў(-ц) NGO, адукацыйных і міжнародных праектаў;
  • Маладых спецыялістаў(-ак), якія хочуць пашырыць прафесійны кругагляд.

Калі вы ўжо ўдзельнічалі ў папярэдніх праграмах «Кадравага Рэзерву», падаць заяўку можна зноў: новая праграма адрозніваецца па структуры, маштабе і змесце.

Фармат:

  • Анлайн, 152 гадзіны навучання ў тры ступені;
  • Лекцыі праходзяць у Zoom Webinar: імёны не паказваюцца іншым, камеру і мікрафон уключаць не трэба;
  • Арганізатары(-кі) не публікуюць спісы ўдзельнікаў(-ц).

Што прапануецца:

Паслядоўны курс, які звязвае веды з розных сфер у адну карціну. Сярод тэм:

  • Дзяржава, права і грамадзянская супольнасць;
  • Беларусь у глабальным кантэксце і найноўшай гісторыі;
  • Публічнае кіраванне;
  • Палітычныя і грамадскія працэсы;
  • Інтарэсы і механізмы прыняцця рашэнняў;
  • Канфлікты і перамовы;
  • Інфармацыя і камунікацыі.

Удзел мае два ўзроўні. Хто запоўніць анкету, атрымлівае інфармацыю пра навучанне і спасылкі на адкрытыя анлайн-лекцыі. Хто дадаткова далучыцца да «Кадравага Рэзерву», атрымлівае:

  • Запісы лекцый;
  • Дадатковыя навучальныя матэрыялы;
  • Інфармацыю пра новыя адукацыйныя праграмы;
  • Запрашэнні на асобныя праграмы і мерапрыемствы;
  • Магчымасць удзельнічаць у адукацыйных і азнаямляльных паездках;
  • Доступ да супольнасці людзей з розным прафесійным і грамадскім досведам.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Імя і прозвішча, e-mail і год нараджэння (абавязкова);
  • Сфера, у якой вы хацелі б працаваць у Новай Беларусі (абавязкова);
  • Згода на апрацоўку персанальных даных (абавязкова);
  • Спасылкі на профілі ў сацыяльных сетках — каб арганізатары(-кі) упэўніліся, што вы рэальны чалавек;
  • Па жаданні — Telegram, пол, узровень улады і рэгіён, дзе хацелі б працаваць.

Як падавацца:

Запоўніце анкету на сайце «Кадравага Рэзерву»(знешні сайт) і адзначце пункт пра ўдзел у адукацыйнай праграме «Агенты перамен: місія выканальная». Па змоўчанні каманда бачыць код замест вашага імя; выкарыстоўваць сапраўднае імя ў перапісцы можна толькі з вашай згоды.

Удзельнікі(-цы) папярэдніх праграм могуць запісацца праз свой кабінет на адукацыйнай платформе(знешні сайт).

Арганізатар:

Кампанія «Кадравы Рэзерв» (Fundacja Personnel Reserve, Варшава) рыхтуе адміністрацыйныя кадры для дэмакратычнай Беларусі. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Агенты перамен: місія выканальная — анлайн-праграма кампаніі «Кадравы Рэзерв» — sekktor.online