Перайсці да асноўнага зместу

AIR in Tainan — рэзідэнцыя ў Тайвані для site-specific art

31 жніўня 2026, 5:59 UTC+8
Tainan, Тайвань
Бясплатна
2 414 EUR

Tsung-yeh Arts and Cultural Center знаходзіцца на тэрыторыі былой цукровай фабрыкі і працуе як прастора для мастацтва, рамёстваў, культуры і міжнароднага абмену. Арганізатары запрашаюць даследаваць кантэксты Тайнаня і ствараць працы, звязаныя з месцам.

Для каго: мастакі(-чкі) і аўтары(-кі) з усіх мастацкіх дысцыплін.

Падавацца могуць кандыдаты(-кі), якія:

  • Маюць базавыя камунікацыйныя навыкі на англійскай або кітайскай мове;
  • Могуць самастойна праводзіць палявое даследаванне;
  • Здольныя планаваць, рэалізоўваць і кіраваць сваім рэзідэнцкім праектам.

Магчымыя фокусы:

  • Гідралогія — рачныя басейны, водныя сістэмы і кіраванне вадой;
  • Фізіка-геаграфічны кантэкст — археалогія, глеба, метэаралогія, рэльеф;
  • Экалогія — водная, земнаводная і наземная флора і фаўна;
  • Гуманітарны кантэкст — культура карэнных супольнасцей, сельскагаспадарчая, рачная і экалагічная культура.

Арганізатары таксама заахвочваюць працаваць з культурнай спадчынай Тайнаня і асяроддзем Tsung-yeh Arts and Cultural Center.

Працягласць: мінімум 45 дзён, максімум 90 дзён. У заяўцы трэба выбраць і ранжыраваць 3 пажаданыя перыяды:

  • 4 студзеня — 9 красавіка 2027 года;
  • 7 красавіка — 6 ліпеня 2027 года;
  • 31 траўня — 30 жніўня 2027 года.

Што прапануецца:

  • Грант на жыццёвыя выдаткі і творчыя ганарары — да 30 000 TWD у месяц / ≈ 805 EUR, максімум на 3 месяцы;
  • Бясплатнае пражыванне ў асобным нумары;
  • Ровар;
  • Выставачная прастора з базавым абсталяваннем;
  • Доступ да мультымедыйнага абсталявання, агульнай студыі і базавых інструментаў;
  • Адміністрацыйная падтрымка ад Tsung-yeh Arts and Cultural Center.

Асобны бюджэт на вытворчасць:

Прадугледжаны бюджэт на матэрыялы і вытворчасць выставы — да 150 000 TWD / ≈ 4023 EUR. Гэтыя сродкі могуць выкарыстоўвацца на матэрыялы для прац, вытворчасць выставы, друк, пераклад, страхаванне, прэс-канферэнцыю і матэрыялы для воркшопа. Закупкі адбываюцца праз Tsung-yeh Arts and Cultural Center паводле дзяржаўных працэдур.

Важна: жыццёвыя выдаткі і ганарары выплачваюцца часткамі паводле кантракта. Арганізатары раяць мець з сабой мінімум адзін месяц уласных сродкаў на першыя патрэбы — прыкладна 15 000–20 000 TWD.

Што трэба зрабіць падчас рэзідэнцыі:

  • Правесці адну выніковую выставу;
  • Правесці мінімум адзін варкшоп для бацькоў і дзяцей;
  • Удзельнічаць у абменных актыўнасцях AIR;
  • Падрыхтаваць справаздачу пра рэзідэнцыю і запоўніць анкету;
  • Калі праца патрабуе зборкі або разборкі — падрыхтаваць інструкцыю па мантажы і захоўванні.

Для падачы патрэбны:

  • Анлайн-заяўка;
  • CV;
  • Праектны план рэзідэнцыі;
  • Мінімум адзін рэкамендацыйны ліст з рукапісным або лічбавым подпісам. Рэкамендацыйныя лісты трэба загрузіць праз сістэму да дэдлайну. Пасля закрыцця сістэмы даслаць іх email-ам ужо нельга.

Таймлайн:

  • Дэдлайн — 31 жніўня 2026 года, 23:59 паводле тайваньскага часу;
  • Разгляд заявак — верасень 2026 года;
  • Вынікі — канец лістапада 2026 года;
  • Рэзідэнцыя — студзень — жнівень 2027 года, у залежнасці ад абранага перыяду.

Арганізатары: Cultural Affairs Bureau of Tainan City Government і Tsung-yeh Arts and Cultural Center.