AIR in Tainan — рэзідэнцыя ў Тайвані пра цукар, соль і лакальныя культуры
AIR in Tainan Artists-in-Residence Program 2027 — рэзідэнцыя ў Soulangh Cultural Park у Тайнані, Тайвань. Парк знаходзіцца на тэрыторыі былой цукровай фабрыкі ў раёне Jiali — геаграфічным цэнтры так званай саляной зямлі Тайнаня. Раней гэтая тэрыторыя была важным месцам жыцця Siraya — карэннай супольнасці Тайваня. Рэгіён таксама вядомы даоскімі храмамі, лакальнымі рытуаламі і centipede parades.
Для каго: мастакі(-чкі) і аўтары(-кі) з усіх мастацкіх дысцыплін.
Падавацца могуць кандыдаты(-кі), якія:
- Маюць базавыя камунікацыйныя навыкі на англійскай або кітайскай мове;
- Могуць самастойна праводзіць палявое даследаванне;
- Здольныя планаваць і рэалізоўваць рэзідэнцкі праект.
Тэмы 2027 года — цукар, соль і лакальныя культуры. Арганізатары заахвочваюць працаваць з гісторыяй, ландшафтамі, культурай і спадчынай гэтага рэгіёна, а таксама ўключаць асяроддзе Soulangh у творчыя працы, у тым ліку ў адкрытай прасторы.
Рэзідэнцыя пройдзе ў 2027 годзе. У заяўцы трэба выбраць і ранжыраваць 3 пажаданыя перыяды:
- 2 сакавіка — 31 траўня 2027 года;
- 1 красавіка — 30 чэрвеня 2027 года;
- 2 жніўня — 1 лістапада 2027 года.
Дакладная дата адкрыцця выставы і выставачны перыяд будуць узгодненыя пасля адбору.
Што прапануецца:
- Грант на жыццёвыя выдаткі — да 800 TWD у дзень, максімум 72 000 TWD / ≈ 1931 EUR за 90 дзён;
- Дадатковая выплата на творчую / выставачную працу — да 200 TWD у дзень, максімум 18 000 TWD / ≈ 483 EUR за 90 дзён;
- Бясплатнае пражыванне ў асобным нумары;
- Ровар;
- Выставачная прастора;
- Доступ да мультымедыйнага абсталявання, агульнай студыі і базавых інструментаў;
- Базавая арганізацыйная падтрымка ад каманды Soulangh Cultural Park.
Асобны бюджэт на матэрыялы:
Прадугледжаны бюджэт на матэрыялы і вытворчасць выставы — да 150 000 TWD / ≈ 4023 EUR.
Гэтыя сродкі могуць выкарыстоўвацца на матэрыялы для прац, вытворчасць выставы, друк, пераклад на кітайскую або англійскую мову, страхаванне прац, прэс-канферэнцыю і матэрыялы для варкшопа. Закупкі адбываюцца праз Soulangh Cultural Park паводле ўнутраных працэдур.
Важна: Выплаты адбываюцца часткамі паводле кантракта і дзяржаўных працэдур. Арганізатары раяць мець з сабой мінімум адзін месяц уласных сродкаў на першыя патрэбы — прыкладна 15 000–20 000 TWD.
Што трэба зрабіць падчас рэзідэнцыі:
- Правесці выніковую выставу;
- Правесці мінімум адзін варкшоп для бацькоў і дзяцей або дзень адкрытай студыі;
- Удзельнічаць у абменных актыўнасцях AIR;
- Падрыхтаваць справаздачу пра рэзідэнцыю і запоўніць анкету;
- Калі праца патрабуе зборкі або разборкі — падрыхтаваць інструкцыю па мантажы і захоўванні.
Для падачы патрэбны:
- Анлайн-заяўка;
- CV;
- Праектны план рэзідэнцыі;
- Мінімум адзін рэкамендацыйны ліст з рукапісным або лічбавым подпісам.
Калі для праекта патрэбныя асістэнты(-кі), гэта трэба пазначыць у праектным плане. Дадатковага фінансавання на іх не прадугледжана.
Таймлайн:
- Дэдлайн — 31 жніўня 2026 года, 23:59 паводле тайваньскага часу;
- Разгляд заявак — верасень 2026 года;
- Вынікі — лістапад 2026 года.
Арганізатары: Cultural Affairs Bureau of Tainan City Government, Tainan Culture Foundation і Soulangh Cultural Park.