Перайсці да асноўнага зместу

Akademie Schloss Solitude: Ignore All Previous Instructions — анлайн-рэзідэнцыі для лічбавых практык

7 жніўня 2026, 18:00 CEST
22 верасня — 22 кастрычніка 2026
Анлайн
Бясплатна
1 200 EUR

Дзесяты Web Residencies Call No. 22 «Ignore All Previous Instructions» ад Akademie Schloss Solitude курыруе арт-дуэт !Mediengruppe Bitnik. Праграма запрашае творцаў стварыць працы, якія кідаюць выклік экстрактыўным лічбавым платформам і сістэмам штучнага інтэлекту. Да дзесяцігоддзя Web Residencies арганізатары вяртаюцца да пытання першага конкурсу 2016 года: дзе сустракацца анлайн, калі лічбавыя платформы манапалізаваныя і ўсё часцей выкарыстоўваюцца як інструменты кантролю, маніпуляцыі і ўплыву?

Гэты выпуск даследуе, як перарываць паноўныя тэхналагічныя логікі — ад adtech-сачэння да ўразлівасцей prompt injection — і ўяўляць альтэрнатыўныя структуры, прасторы і спосабы камунікацыі. Арганізатары шукаюць прапановы, якія «ўзломваюць», глічаць і парушаюць існыя сістэмы, абапіраючыся на сітуацыянісцкую стратэгію détournement.

Для каго: мастакі(-чкі) любых дысцыплін, без узроставых абмежаванняў.

Можна падаваць ужо існуючы праект, калі ён яшчэ не завершаны, працэсуальны па сваёй прыродзе і можа быць убудаваны ў анлайн-асяроддзе Akademie Schloss Solitude;

Прапануецца: шэсць абраных праектаў атрымаюць чатырохтыднёвую анлайн-рэзідэнцыю, анлайн-прэзентацыю праекта і грант 1200 EUR.

Таймлайн:

  • Дэдлайн падачы заявак — 7 жніўня 2026 года, 18:00 (CEST);
  • Неабавязковы аднадзённы анлайн-воркшоп па кодзінгу — 17 верасня 2026 года;
  • Абвяшчэнне рашэння журы (па пошце) — верасень 2026 года;
  • Праходжанне Web Residencies — з 22 верасня па 22 кастрычніка 2026 года;
  • Запуск праектаў Web Residency — кастрычнік–лістапад 2026 года.

Для падачы патрэбны:

  • Загаловак праекта;
  • Гарызантальная выява (JPEG або PNG, менш за 400 KB);
  • Кароткі тэкст канцэпцыі на англійскай мове (1000–1500 знакаў);
  • Кароткі тэкст пра фармат прэзентацыі праекта (500 знакаў);
  • Кароткая біяграфія (400 знакаў);
  • Папярэднія працы/праекты з указаннем года (300 знакаў);
  • Прэміі і стыпендыі/гранты з указаннем года (300 знакаў);
  • PDF-партфоліа і/або апісанне праекта (да 10 старонак, да 10 МБ);
  • Дадатковыя спасылкі на папярэднія працы.

Пытанні — на webresidencies@akademie-solitude.de.

Арганізатар: Akademie Schloss Solitude, Штутгарт, Германія; куратары(-кі) — арт-дуэт !Mediengruppe Bitnik.