Перайсці да асноўнага зместу

akno e.V. шукае каардынатара(-ку) праектаў для падтрымкі беларускіх навукоўцаў

8 лістапада 2026
1 снежня 2026, 0:00 CET
Berlin, Германія
Бясплатна

Academic Network Eastern Europe (akno e.V.) — нямецкая няўрадавая арганізацыя, якая працуе з Беларуссю, Украінай і Расіяй. Яна шукае каардынатара(-ку) праектаў у беларускую каманду, каб будаваць устойлівыя інстытуцыі беларускай акадэмічнай супольнасці ў выгнанні. Беларуская каманда вядзе, у прыватнасці, праект Scholars for Belarus, які фінансуе Еўрапейскі саюз.

Профіль кандыдата(-кі):

  • Скончаная вышэйшая адукацыя;
  • Беларуская або руская мова на ўзроўні носьбіта(-кі);
  • Нямецкая АБО англійская мова на ўзроўні C1 і вышэй;
  • Досвед даследчай, выкладчыцкай і/або адміністрацыйнай працы ў еўрапейскім акадэмічным асяроддзі і разуменне сучасных працэсаў у гуманітарных і сацыяльных навуках;
  • Плюсам будуць сувязі ў беларускай адукацыйнай сферы і яе веданне;
  • Матывацыя, устойлівасць і здольнасць працаваць самастойна.

Арганізацыя падкрэслівае: калі вы адпавядаеце не ўсім патрабаванням, усё роўна варта падацца — галоўнае для іх матывацыя, арганізацыйныя навыкі і гатоўнасць браць адказнасць.

Абавязкі:

  • Каардынаваць праграмы падтрымкі навукоўцаў: экстраную дапамогу, падзеі, публікацыі, канферэнцыі і трэнінгі;
  • Разглядаць заяўкі і падтрымліваць сувязь з грантаатрымальнікамі(-цамі), партнёрамі і інстытуцыямі;
  • Весці дагаворы і адміністраванне грантаў, у тым ліку справаздачнасць перад донарамі;
  • Распрацоўваць новыя фарматы падтрымкі, калі змяняюцца патрэбы або бюджэты.

Умовы:

  • Пачатак працы — 1 снежня 2026 года, Берлін;
  • 20 гадзін на тыдзень (50% стаўкі), гнуткі графік з магчымасцю часткова працаваць з дому;
  • Аплата паводле TVöD 10 — нямецкай тарыфнай сеткі для дзяржаўнага сектара — за палову стаўкі;
  • Кантракт на пэўны тэрмін — да канца 2027 года; магчымы таксама параўнальны фрылансавы фармат. Арганізацыя плануе доўгатэрміновае супрацоўніцтва, але яно залежыць ад узаемнай згоды і фінансавання донараў;
  • Праца ў міжнароднай камандзе з магчымасцю самастойна выбудоўваць свой кірунак.

Для падачы патрэбныя:

  • Матывацыйны ліст;
  • Рэзюмэ.

Абодва дакументы — адным PDF-файлам.

Як падавацца:

Даслаць дакументы на bewerbung.bel@akno.network.

Арганізатар:

Academic Network Eastern Europe (akno e.V.), Берлін.

akno e.V. шукае каардынатара(-ку) праектаў для падтрымкі беларускіх навукоўцаў — sekktor.online