Анлайн-кансультацыі для тых, хто стварае або плануе запусціць праект з фокусам на беларускую моладзь
РАДА запусціла індывідуальную ментарскую падтрымку для праектаў, звязаных з беларускай моладдзю і маладымі актывіст(к)амі (18–27 гадоў). Можна прыйсці з ідэяй, складанасцю на пэўным этапе, запытам на экспертызу або іншымі пытаннямі па развіцці праекта.
Падавацца могуць прадстаўнікі(-цы) ініцыятываў і арганізацый, а таксама асобныя актывісты(-кі).
Пра ментарства
Ментарскія сустрэчы — гэта індывідуальныя анлайн-сесіі з эксперт(к)амі, дзе можна абмеркаваць пытанні, сумневы і складанасці, якія ўзніклі падчас стварэння або развіцця праекта.
Колькасць сустрэч не абмежаваная і залежыць ад запыту: гэта можа быць адна кансультацыя або серыя размоў.
З чым можна звяртацца:
- Распрацоўка ідэі: ёсць задумка, але незразумела, з чаго пачаць і як рухацца далей;
- Складанасць на пэўным этапе: не атрымліваецца знайсці фінансаванне, сабраць каманду або вырашыць іншую задачу;
- Запыт на экспертызу: хочацца разабрацца ў пэўнай тэме і зрабіць праект мацнейшым;
- Іншыя пытанні, звязаныя з праектам, арганізацыяй працы або развіццём ініцыятывы.
Як гэта працуе:
- Вы пакідаеце запыт праз анкету;
- Каманда РАДА падбірае ментара ці ментарку пад запыт;
- Пасля пацверджання вас злучаюць у Telegram;
- Далей вы самастойна ўзгадняеце дату і час сустрэчы.
Разгляд заяўкі можа заняць да 10 працоўных дзён.
РАДА прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Перад падачай ацаніце асабістыя рызыкі і падумайце пра сваю лічбавую бяспеку.