Перайсці да асноўнага зместу

Анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра» для беларускіх падлеткаў 10–15 гадоў

15 жніўня 2026
17 — 21 жніўня 2026
Анлайн
Бясплатна

Адукацыйная ініцыятыва «Палескія Рабінзоны» запрашае беларускіх падлеткаў 10–15 гадоў у бясплатны анлайн-летнік пра гісторыю беларускага тэатра. Удзельнікі(-цы) будуць пісаць сцэнары, спрабаваць сябе ў акторстве, рэжысуры і драматургіі, а таксама ствараць уласныя анлайн-перформансы.

Для каго: беларускія падлеткі 10–15 гадоў, якія жывуць у Беларусі або за мяжой.

Пра летнік:

З 17 па 21 жніўня 2026 года каманда адукацыйнай ініцыятывы «Палескія Рабінзоны» ладзіць бясплатны анлайн-летнік «Гісторыя беларускага тэатра».

Удзельнікі(-цы) адправяцца ў падарожжа па гісторыі беларускага тэатра — ад старажытнай батлейкі і тэатра Радзівілаў да сучасных незалежных трупаў.

На час летніка яны ператворацца ў тэатральную трупу: будуць прыдумляць і пісаць уласныя сцэнары па-беларуску, спрабаваць сябе ў рэжысуры, драматургіі і акторскім майстэрстве, шукаць рэквізіт дома і ствараць камандныя анлайн-перформансы.

У апошні дзень падлеткі самі правядуць факультатывы для сяброў(-вак), важатых і бацькоў, а пасля збяруцца на вялікі «выпускны» канцэрт, дзе прэзентуюць свае праекты і таленты.

Акрамя гэтага, удзельнікі(-цы) будуць шмат камунікаваць, гуляць, адпачываць, пазнаваць новае і знаходзіць сяброў і сябровак па ўсім свеце.

Расклад заняткаў (час Менскі):

  • 09:30–10:50 — атрадная сустрэча;
  • 10:50–11:10 — перапынак;
  • 11:10–12:30 — працяг атраднай сустрэчы;
  • 12:30–13:00 — перапынак на абед;
  • 13:00–15:30 — заняткі па выбары / факультатывы.

Асноўная мова летніка — беларуская, але важатыя і дзеці могуць самі абіраць мову зносін.

Удзел бясплатны. Ахвотныя могуць падтрымаць каманду данатам: https://www.buymeacoffee.com/paleskiyarabinzony