ArchiveByNet — сэрвіс рэзервовага капіявання для беларускіх ініцыятываў
ArchiveByNet прапануе беларускім культурніцкім, медыйным і даследчым праектам зрабіць дадатковую копію сайтаў, баз даных, PDF, аўдыё, відэа і іншых файлаў у бяспечнае сховішча.
Для каго: беларускія ініцыятывы, якія захоўваюць або ствараюць унікальны кантэнт, але не маюць рэсурсаў для складанай архіўнай інфраструктуры.
Сэрвіс можа быць карысны для:
- Медыя і культурных сайтаў;
- Даследчых баз і архіваў;
- Замарожаных рэсурсаў, якія ўжо не абнаўляюцца, але застаюцца важнымі;
- Незалежных ініцыятываў, дзе ўсё трымаецца на некалькіх людзях.
Мэта — дапамагчы захаваць важныя беларускія лічбавыя архівы, каб яны не зніклі праз сканчэнне аплаты дамена або хостынгу, страту доступу, адсутнасць тэхнічных спецыялістаў, вымушаныя пераезды або сітуацыі, калі ўсё было толькі ў аднаго чалавека.
Што можна захоўваць:
- Архівы сайтаў;
- Базы даных і дампы;
- PDF і дакументы;
- Аўдыё і відэа;
- Фотаархівы і сканы;
- Падкасты, інтэрв’ю, запісы падзей;
- Лічбавыя калекцыі;
- Іншыя файлы і матэрыялы праекта.
У стандартнай канфігурацыі прапануецца каля 100 GB на праект. Калі патрэбны большы аб’ём або рэгулярныя рэзервовыя копіі, гэта можна абмеркаваць асобна.
Як гэта працуе:
- Вы падаеце заяўку і коратка апісваеце праект;
- Адміністратары ствараюць доступ для вашай ініцыятывы;
- Вы запампоўваеце файлы і ствараеце структуру архіва;
- Далей самастойна абнаўляеце і падтрымліваеце свой архіў.
Для чаго падыходзіць:
- Дадатковая копія архіва;
- Сховішча «на ўсялякі выпадак»;
- Падтрымка беларускай лічбавай спадчыны;
- Захаванне культурных, даследчых і медыйных матэрыялаў.
Для чаго не падыходзіць:
- Гэта не публічны архіў;
- Не замена archive.org;
- Не платформа для захоўвання персанальных або вельмі сэнсітыўных звестак.
Для заяўкі трэба пазначыць:
- Які праект або арганізацыю вы прадстаўляеце;
- Якія матэрыялы трэба захаваць;
- Прыкладны памер архіва;
- Ці патрэбнае рэгулярнае рэзервовае капіяванне.