Перайсці да асноўнага зместу

Ars Biologica ArtXScience Residency — 24 000 EUR для мастацкіх праектаў на стыку мастацтва і навукі

28 верасня 2026
České Budějovice, Чэхія
Бясплатна

Ars Biologica ArtXScience Residency — рэзідэнцыя ў межах праекта Ars Biologica, аднаго з ключавых кірункаў праграмы České Budějovice — European Capital of Culture 2028. Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з Ars Electronica і Biology Centre of the Czech Academy of Sciences. Рэзідэнцыя даследуе, як мастацтва і навука могуць разам працаваць з актуальнымі экалагічнымі выклікамі: кліматычнымі зменамі, устойлівай сельскай гаспадаркай, геаінжынерыяй, пермакультурай, кіраваннем воднымі рэсурсамі і ўплывам экалагічных змен на лакальныя супольнасці. У цэнтры праграмы 2027 года — невідочны свет мікраарганізмаў у глебе і вадзе.

Для каго: мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), творцы і мастацкія калектывы з досведам на стыку мастацтва, навукі і працы з супольнасцямі.

Падавацца могуць кандыдаты(-кі), якія:

  • Маюць больш за 5 гадоў прафесійнай творчай практыкі;
  • Маюць досвед міждысцыплінарнага супрацоўніцтва;
  • Працавалі з навукоўцамі або маюць моцную базу ў міждысцыплінарных праектах;
  • Маюць досвед працы з супольнасцямі;
  • Могуць працаваць і падарожнічаць у ЕС.

Абмежаванняў па грамадзянстве няма. Можна падавацца індывідуальна або калектывам.

Адабраныя ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць з мясцовымі навукоўцамі і распрацуюць:

  • Прасторавую мастацкую працу ArtXScience, якая выходзіць за межы экранных фарматаў;
  • Фармат уключэння лакальнай супольнасці, звязаны з гэтай працай.

Фінальны вынік будзе прадстаўлены на Ars Biologica Festival вясной 2028 года.

У праграме ёсць два даследчыя напрамкі:

  • Глебавыя мікраарганізмы — іх роля ў глабальных зменах, цыклах вугляроду і азоту, выкідах парніковых газаў і стане экасістэм;
  • Водныя мікраарганізмы — нябачнае жыццё прэснаводных экасістэм, якасць вады, рыбныя сажалкі, рэкі, вадасховішчы і ўплыў кліматычных змен і чалавечай дзейнасці.

На кожны напрамак абяруць аднаго(-у) мастака(-чку) або адзін калектыў. Можна падавацца на абодва напрамкі, але трэба даслаць асобныя заяўкі.

Праграма будзе доўжыцца са студзеня 2027 да красавіка 2028 года і спалучае дыстанцыйную працу з некалькімі рэзідэнцыямі ў Чэске-Будзеёвіцэ.

Чакаецца ўдзел у:

  • Стартавай сустрэчы анлайн і афлайн (пачатак 2027 года);
  • Першай рэзідэнцыі да 1 месяца ў лютым / сакавіку 2027 года;
  • Дыстанцыйных і афлайн-сустрэчах з навукоўцамі і камандамі Ars Biologica і Ars Electronica;
  • Магчымай другой рэзідэнцыі да 1 месяца ў жніўні / верасні 2027 года;
  • Завяршальнай рэзідэнцыі да 1 месяца ў сакавіку 2028 года для мантажу, працы падчас фестывалю і дэмантажу.

Прапануецца агульнае фінансаванне — 24 000 EUR, у тым ліку:

  • 6000 EUR — ганарар мастака(-чкі);
  • Да 15 000 EUR — вытворчы бюджэт;
  • Да 3000 EUR — транспарт, паездкі, пражыванне і жыццёвыя выдаткі;
  • Асобна пакрываецца пражыванне падчас месячнага знаходжання ў Чэске-Будзеёвіцэ;
  • Падтрымка ў распрацоўцы і вытворчасці праекта ад каманд Ars Biologica і Ars Electronica;
  • Праца з экспертамі(-камі) ў кліматычна ўстойлівай сельскай гаспадарцы і навуковай камунікацыі;
  • Міжнародная бачнасць праз Ars Biologica Festival;
  • Фота- і відэадакументацыя публічных актыўнасцей і фінальнай працы;
  • Магчымае далейшае ўключэнне ў Ars Electronica Festival.

Крытэрыі адбору:

  • Арыгінальнасць ідэі;
  • Патэнцыял працы з лакальнай супольнасцю;
  • Якасць партфоліа;
  • Досвед у міждысцыплінарных і навукова-мастацкіх праектах;
  • Рэалістычнасць праекта ў межах часу і бюджэту.

Для падачы патрэбны:
• Назва праекта;
• Апісанне праекта — да 250 словаў;
• Абраны навуковы напрамак і тлумачэнне выбару — да 100 словаў;
• Апісанне мастацкага бачання — да 100 словаў;
• Апісанне працы з лакальнай супольнасцю — да 100 словаў;
• Кароткі пітч: чаму лакальнай супольнасці можа быць цікавы ваш праект — 3–30 словаў;
• Спасылка на візуальныя матэрыялы — рэкамендуюць 3–7 выяваў;
• Спасылка на сайт або партфоліа;
• Апцыйна — кароткае відэа да 1 хвіліны.

Другі этап:
3–5 мастакоў(-чак) запросяць на інтэрв’ю з навукоўцамі абранага напрамку і прадстаўніком(-цай) Ars Electronica.

Таймлайн:
• Дэдлайн — 28 верасня 2026 года, поўнач CET;
• Вынікі — лістапад 2026 года;
• Праграма — студзень 2027 — красавік 2028 года;
• Фінальная прэзентацыя — Ars Biologica Festival вясной 2028 года.

Калі Google Forms недаступныя, можна напісаць арганізатарцы:
zita.cechova@budejovice2028.cz