Art Explora x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя ў Парыжы з 1000 EUR на месяц
Art Explora разам з Cité internationale des arts адкрылі сёмы набор на рэзідэнцыі ў Парыжы на 2027 год. Штогод праграма прымае каля 20 мастакоў(-чак), даследчыкаў(-ц) і куратараў(-ак) з усяго свету.
Для каго:
- Мастакі(-чкі) і калектывы, даследчыкаў(-ц) і куратараў(-ак) любога грамадзянства, без узроставых абмежаванняў;
- Не менш за пяць гадоў прафесійнай практыкі;
- Досвед паказу сваіх работ або даследаванняў на міжнародным узроўні;
- Мастацкія дысцыпліны: візуальныя, сцэнічныя і лічбавыя мастацтвы;
- Даследчыя галіны: гуманітарныя і сацыяльныя навукі, навука, тэхналагічныя інавацыі, экалогія.
Пра рэзідэнцыю:
Ёсць дзве праграмы:
- SOLO — толькі для асобных мастакоў(-чак);
- COLLECTIVE — для калектываў мастакоў(-чак) або для пары «мастак(-чка) + даследчык(-ца) ці куратар(-ка)».
Рэзідэнцыя доўжыцца 3 або 6 месяцаў — канчатковую працягласць вызначае камісія. Дзве сесіі: сакавік — жнівень 2027 года і верасень 2027 — люты 2028 года. Месца — Cité internationale des arts.
Камісія ацэньвае досвед заяўніка(-цы) і якасць праекта. Асаблівую ўвагу звяртаюць на сувязь праекта з тэмамі рэзідэнцыі (мастацтва і навука, сучасныя сацыяльныя, палітычныя, экалагічныя і тэхналагічныя пытанні) і на тое, наколькі для яго развіцця важна быць менавіта ў Францыі.
Што прапануецца (SOLO):
- Мэбляваная і абсталяваная студыя для жыцця і працы каля 50 м² (спальня, працоўная зона, кухня, ванны пакой);
- Стыпендыя 1000 EUR на месяц;
- Вытворчы грант 3000 EUR;
- Дарога ў Парыж і назад.
Што прапануецца (COLLECTIVE):
- Адна студыя каля 50 м² на калектыў: працоўную прастору можна дзяліць;
- Стыпендыя 2000 EUR на месяц на ўвесь калектыў;
- Вытворчы грант 3000 EUR на ўвесь калектыў;
- Дарога туды і назад для кожнага(-ай) ўдзельніка(-цы) з лімітам 2000 EUR.
Таксама ўсім рэзідэнтам(-кам):
- Індывідуальная куратарская падтрымка і знаёмствы з інстытуцыямі, архівамі і даследчыкамі(-цамі), важнымі для праекта;
- Вытворчая падтрымка: дапамога з матэрыяламі, пошук майстэрняў у Парыжы, парады па бюджэце, графіку і юрыдычных пытаннях;
- Штотыднёвыя студыйныя візіты французскіх і міжнародных прафесіяналаў(-ак) — дырэктараў(-ак) інстытуцый, куратараў(-ак), галерыстаў(-ак);
- Ментарскія сустрэчы з Marcella Lista (Centre Pompidou), Sandra Terdjman (KADIST, AFIELD) і Marc Spiegler (былы дырэктар Art Basel).
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Прыняць даты рэзідэнцыі, якія прызначыць камісія, і выконваць агульныя правілы;
- Удзельнічаць у жыцці праграмы;
- Абавязкова ўдзельнічаць у фестывалі «Ateliers ouverts: les Rencontres de Montmartre» (двойчы на год, у лютым і чэрвені): адкрыць сваю майстэрню для публікі і прапанаваць варкшоп, перфоманс або іншую інтэрвенцыю;
- Фінальная прэзентацыя працы ў канцы рэзідэнцыі не патрабуецца.
Арганізатары таксама заахвочваюць (але не абавязваюць) працаваць з супольнасцямі — асацыяцыямі, адукацыйнымі і сацыяльнымі арганізацыямі.
Для заяўкі патрэбныя:
- Апісанне праекта, які вы будзеце развіваць падчас рэзідэнцыі (агульная ідэя, этапы і г.д.), — да 2 старонак; абавязкова растлумачце, чаму праекту патрэбна быць у Францыі (канцэптуальна, геаграфічна, практычна, праз сацыяльныя сувязі);
- Партфоліа з папярэднімі праектамі, звязанымі з заяўленым, — да 15 старонак;
- Падрабязнае CV — да 2 старонак;
- Кароткае апісанне дзейнасці і варкшопаў з рознай публікай (асацыяцыі, школы і г.д.) — да 1500 знакаў з прабеламі.
Калектывы падаюць заяўку па тых самых правілах. Падача бясплатная.
Дэдлайн: 30 кастрычніка 2026 года, 23:59.
Вынікі для першай сесіі абвесцяць у студзені 2027 года, для другой — у чэрвені 2027 года.