Art Omi: Architecture — рэзідэнцыя для архітэктараў(-ак) у штаце Нью-Ёрк
Art Omi: Architecture запрашае архітэктараў(-ак) на раннім і сярэднім этапе кар’еры развіваць уласны праект на кампусе Art Omi ў Hudson Valley. Падавацца могуць архітэктары(-кі) з усяго свету, якія прафесійна актыўныя мінімум 5 гадоў.
Для каго:
Архітэктары(-кі) з усяго свету на раннім або сярэднім этапе кар’еры.
Падавацца могуць архітэктары(-кі), якія прафесійна актыўныя мінімум 5 гадоў пасля атрымання прафесійнай ліцэнзіі або M.Arch degree у ЗША ці іншай краіне.
Прымаюцца заяўкі ад архітэктараў(-ак):
- у актыўнай практыцы;
- у акадэмічнай сферы, калі іх выкладанне звязанае з architectural design.
Пра рэзідэнцыю:
Art Omi: Architecture — міжнародная рэзідэнцыя для архітэктараў(-ак), якая праходзіць на кампусе Art Omi ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк, ЗША.
Праграма падтрымлівае эксперымент, канцэптуальную працу і развіццё ўласнага архітэктурнага праекта ў асяроддзі, дзе спалучаюцца цішыня rural landscape і культурная стымуляцыя.
Удзельнікі(-цы) працуюць над праектам самастойна. Праект можа быць канцэптуальным або практычным, новым або ўжо існуючым, але павінен быць тым, што архітэктар(-ка) хоча развіць падчас рэзідэнцыі.
Важныя ўмовы:
Праект не можа быць client-based або directed.
У канцы рэзідэнцыі патрэбныя:
- візуальная прэзентацыя;
- фінальны вынік працы.
Рэзідэнты(-кі) таксама прэзентуюць сваю працу публіцы падчас Open Studios у канцы рэзідэнцыйнага перыяду.
Што прапануецца:
Удзел у рэзідэнцыі бясплатны.
Art Omi пакрывае:
- пражыванне;
- працоўную прастору;
- харчаванне;
- удзел у праграме і супольнасці Art Omi.
Важна:
Дарогу ўдзельнікі(-цы) аплачваюць самастойна.
Application fee:
15 USD / ≈ 13 EUR
Fee пакрывае адміністрацыйную апрацоўку заяўкі.
Даты рэзідэнцыі:
27 траўня — 14 чэрвеня 2027 года
Як падавацца:
Праз старонку Art Omi: Architecture:
https://artomi.org/residencies/architecture/
Старонка open call:
https://artomi.org/event/open-call-2027/
Заўвага:
Гэта адна з чатырох рэзідэнцый Art Omi 2027. Таксама адкрытыя наборы ў Artists, Dance і Music.
https://artomi.org/event/open-call-2027/