Art Omi: Architecture — рэзідэнцыя для архітэктараў і архітэктарак у штаце Нью-Ёрк
Art Omi: Architecture — міжнародная рэзідэнцыя для архітэктараў(-ак), якая праходзіць на кампусе Art Omi ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк, ЗША. Праграма падтрымлівае эксперымент, канцэптуальную працу і развіццё ўласнага архітэктурнага праекта. Удзельнікі(-цы) працуюць над праектам самастойна.
Для каго: архітэктары(-кі) з усяго свету на раннім або сярэднім этапе кар’еры, якія прафесійна актыўныя мінімум 5 гадоў пасля атрымання прафесійнай ліцэнзіі або M.Arch degree у ЗША ці іншай краіне.
Прымаюцца заяўкі ад архітэктараў(-ак):
- У актыўнай практыцы;
- У акадэмічнай сферы, калі іх выкладанне звязанае з architectural design.
Хто падавацца не можа: студэнты(-кі), якія цяпер вучацца на праграмах B.Arch, M.Arch ці PhD. Арганізатары асобна падкрэсліваюць: магістарская ступень па архітэктуры і/або архітэктурная ліцэнзія — гэта абавязковае патрабаванне.
Пра рэзідэнцыю: праграма запрашае дзесяць архітэктараў(-ак) развіваць уласную працу цягам двух з паловай тыдняў на кампусе Art Omi. Адбор ідзе на падставе прапанаванага праекта і партфоліа.
Праект можа быць канцэптуальным або практычным, новым або ўжо існуючым, які патрабуе завяршэння, — але ён павінен быць тым, што архітэктар(-ка) хоча развіць падчас рэзідэнцыі і зрабіць самастойна.
Важныя ўмовы: праект не можа быць client-based або directed.
У канцы рэзідэнцыі патрэбныя:
- Візуальная прэзентацыя;
- Фінальны вынік працы — малюнкі, макеты, калажы, лічбавыя выявы.
Рэзідэнты(-кі) таксама прэзентуюць сваю працу публіцы падчас Open Studios у канцы рэзідэнцыйнага перыяду.
Што прапануецца:
- Пражыванне — індывідуальнае;
- Уласнае працоўнае месца на кампусе;
- Харчаванне — абед і вячэра ад шэф-кухара(-кі) штодня, плюс укамплектаваная кухня са сняданкамі і перакусамі;
- Удзел у праграме і супольнасці Art Omi;
- Басейн, веласіпеды, WiFi і некалькі камп’ютараў на тэрыторыі; бібліятэка і пральня ў Ledig House.
Свае інструменты: кожны(-ая) рэзідэнт(-ка) прывозіць уласныя інструменты для праектавання. Art Omi дае толькі абмежаваны друк і базавыя матэрыялы.
Для заяўкі патрэбныя: апісанне праекта, над якім вы хочаце працаваць, і партфоліа. Заяўка падаецца праз Submittable; поўныя патрабаванні — у самой форме.
Гэта адна з чатырох рэзідэнцый Art Omi 2027. Таксама адкрытыя наборы ў Artists, Dance і Music.