Art Omi: Artists — рэзідэнцыя для мастакоў(-чак) у штаце Нью-Ёрк
Art Omi: Artists прымае заяўкі ад мастакоў(-чак) з усяго свету, якія прафесійна працуюць мінімум 5 гадоў. Рэзідэнцыя праходзіць у Hudson Valley, штат Нью-Ёрк, і спалучае студыйную працу, культурны абмен, крытычны фідбэк і сустрэчы з куратарамі(-камі), крытыкамі(-эсамі), галерыстамі(-камі) і мастакамі(-чкамі).
Для каго:
Мастакі(-чкі) з усяго свету, якія прафесійна актыўныя мінімум 5 гадоў.
Прымаюцца розныя практыкі:
- visual arts;
- sound art;
- performance;
- social practice.
Мастацкая адукацыя не абавязковая: падавацца могуць і self-taught professional artists.
Пра рэзідэнцыю:
Art Omi: Artists — міжнародная рэзідэнцыя для мастакоў(-чак), якая праходзіць на кампусе Art Omi ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк, ЗША.
Праграма дае час і прастору для студыйнай працы, а таксама магчымасць абмену ідэямі і прафесійных кантактаў у міжнароднай супольнасці.
У межах Visitors Program рэзідэнты(-кі) сустракаюцца з visiting art critics, curators, gallerists і prominent artists. Арганізатары падкрэсліваюць, што праграма дае непасрэдны кантакт з арт-сцэнай Нью-Ёрка.
Рэзідэнцыя завяршаецца Open Studios, дзе публіка можа ўбачыць, над чым працавалі ўдзельнікі(-цы).
Што прапануецца:
Удзел у рэзідэнцыі бясплатны.
Art Omi пакрывае:
- пражыванне;
- працоўную прастору;
- харчаванне;
- удзел у праграме і супольнасці Art Omi.
Важна:
Дарогу ўдзельнікі(-цы) аплачваюць самастойна.
Application fee:
15 USD / ≈ 13 EUR
Fee пакрывае адміністрацыйную апрацоўку заяўкі.
Даты рэзідэнцыі:
17 чэрвеня — 12 ліпеня 2027 года
Як падавацца:
Праз старонку Art Omi: Artists:
https://artomi.org/residencies/art/
Старонка open call:
https://artomi.org/event/open-call-2027/
Заўвага:
Гэта адна з чатырох рэзідэнцый Art Omi 2027. Таксама адкрытыя наборы ў Architecture, Dance і Music.