Art Omi: Artists — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак у штаце Нью-Ёрк
Art Omi: Artists — міжнародная рэзідэнцыя для мастакоў(-чак), якая праходзіць на кампусе Art Omi ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк, ЗША. Праграма дае час і прастору для студыйнай працы, а таксама магчымасць абмену ідэямі і прафесійных кантактаў у міжнароднай супольнасці.
Для каго: мастакі(-чкі) з усяго свету, якія прафесійна актыўныя мінімум 5 гадоў.
Прымаюцца розныя практыкі:
- Visual arts;
- Sound art;
- Performance;
- Social practice.
Мастацкая адукацыя не абавязковая: падавацца могуць і self-taught professional artists.
Пра рэзідэнцыю: кожную сесію запрашаюць каля двух дзясяткаў міжнародных мастакоў(-чак), а разам з імі — двух крытыкаў(-інь) ці куратараў(-ак) у ролях Critic Emeritus і Critic/Curator-in-Residence. Яны мадэруюць дыскусіі, звязваюць рэзідэнтаў(-ак) з прафесіяналамі(-камі) арт-свету праз Visitors Program і праводзяць індывідуальныя візіты ў студыі.
У межах Visitors Program рэзідэнты(-кі) сустракаюцца з запрошанымі арт-крытыкамі(-інямі), куратарамі(-камі), галерыстамі(-камі) і вядомымі мастакамі(-чкамі). Арганізатары падкрэсліваюць, што праграма дае непасрэдны кантакт з арт-сцэнай Нью-Ёрка.
Рэзідэнцыя завяршаецца Open Studios, дзе публіка можа ўбачыць, над чым працавалі ўдзельнікі(-цы). Праграма праходзіць раз на год, у чэрвені-ліпені.
Што прапануецца:
- Пражыванне;
- Індывідуальная студыя;
- Харчаванне;
- Удзел у праграме і супольнасці Art Omi;
- Печ для абпалу, базавы ручны інструмент і частка абсталявання, WiFi, агульны камп’ютар з інтэрнэтам і чорна-белыя прынтары, басейн і веласіпеды.
Art Omi мае некалькі стыпендыя; частка з іх дае транспартны грант і грашовую стыпендыю. Арганізатары адзначаюць, што магчымасць адкрытая для ўсіх заяўнікаў(-ц) незалежна ад ідэнтычнасці і грамадзянства. Найбольш рэлевантныя:
- American Dream Fellowship — для мастака(-чкі) з любой краіны свету, хто ніколі не быў(-ла) у ЗША. Уключае транспартны грант і стыпендыю 500 USD. Падавацца трэба праз агульны адкрыты набор;
- Larkin Dawn Fellowships — дзве стыпендыі штогод для міжнародных мастакоў(-чак), транспартны грант і 500 USD. Асобна падавацца не трэба — усіх замежных заяўнікаў(-ц) разглядаюць аўтаматычна;
- Every Page Foundation Fellowship — для мастачкі з недапрадстаўленай супольнасці, з любой краіны, стыпендыя 2 000 USD. Разглядаюць аўтаматычна;
- Francis J. Greenburger Fellowship — для тых, чыя праца звязаная з рэгуляваннем ці змякчэннем рэлігійных і этнічных канфліктаў. Транспартны грант і 500 USD. Патрэбная старонка тэксту з тлумачэннем, як ваша праца адпавядае гэтай тэме;
- Unlimit Art Fellowship — для мастакоў(-чак) з інваліднасцю. Транспартны грант і 500 USD.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц): праца ў студыі, удзел у дыскусіях і студыйных візітах, а таксама паказ зробленага падчас Open Studios у канцы сесіі.
Для заяўкі патрэбныя: заяўка падаецца праз платформу Submittable. Поўны пералік матэрыялаў — на старонцы Residency Application Requirements.
Гэта адна з чатырох рэзідэнцый Art Omi 2027. Таксама адкрытыя наборы ў Architecture, Dance і Music — але ў іх дэдлайн пазнейшы, 1 кастрычніка.