Перайсці да асноўнага зместу

Art Omi: Dance — калабаратыўная рэзідэнцыя для танцораў(-ак) і харэографаў(-ак)

1 кастрычніка 2026
22 ліпеня — 9 жніўня 2027
Hudson Valley, Злучаныя Штаты Амерыкі
15 USD

Art Omi: Dance — міжнародная калабаратыўная рэзідэнцыя, якая штолета збірае танцавальных аўтараў(-ак) з усяго свету на два з паловай тыдні творчага абмену на кампусе Art Omi ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк. Фокус праграмы — не стварэнне гатовага performance product, а мякка мадэраваны працэс эксперыментавання і супрацы.

Для каго: прафесійныя танцоры(-кі) і харэографы(-кі) усіх стыляў з усяго свету.

Рэзідэнцыя дае:

  • Прастору;
  • Час;
  • Іншых аўтараў(-ак), з якімі можна працаваць;
  • Міжнароднае творчае асяроддзе.

Вынік арганізатары апісваюць як мадэль творчага працэсу і будавання супольнасці, уплыў якой выходзіць за межы самога мастацтва.

Заяўнікі(-цы) не павінны прыязджаць з канкрэтным праектам. Важней — быць адкрытымі да сумеснай працы над ідэямі, якія ўзнікаюць у працэсе.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц): удзел у сумеснай працы і адкрытасць да калабарацый, а таксама informal showings, падчас якіх публіка можа ўбачыць творчы працэс, калабарацыі і развіццё ідэй рэзідэнтаў(-ак).

Што прапануецца:

  • Пражыванне;
  • Працоўная прастора;
  • Харчаванне;
  • Удзел у праграме і супольнасці Art Omi;
  • Басейн, веласіпеды, WiFi і некалькі сучасных камп’ютараў на тэрыторыі; кухня, тэлевізійны пакой і бібліятэка ў фермерскім доме.

Гэта адна з чатырох рэзідэнцый Art Omi 2027. Таксама адкрытыя наборы ў Architecture, Artists і Music.