Перайсці да асноўнага зместу

Art Omi: Dance — калабаратыўная рэзідэнцыя для танцоўшчыкаў(-ц) і харэографаў(-ак)

1 кастрычніка 2026
22 ліпеня — 9 жніўня 2027
Hudson Valley, Злучаныя Штаты Амерыкі
Бясплатна

Art Omi: Dance запрашае прафесійных танцоўшчыкаў(-ц) і харэографаў(-ак) з усяго свету на калабаратыўную рэзідэнцыю ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк. У фокусе праграмы — не гатовы перформанс, а эксперымент, працэс, абмен і сумесная праца.

Для каго:
Прафесійныя танцоўшчыкі(-цы) і харэографы(-кі) ўсіх стыляў з усяго свету.

Праграма падыходзіць тым, хто хоча дзяліцца ідэямі, працэсам і досведам з танцоўшчыкамі(-цамі) з розных краін.

Пра рэзідэнцыю:
Art Omi: Dance — міжнародная калабаратыўная рэзідэнцыя для танцоўшчыкаў(-ц) і харэографаў(-ак), якая праходзіць на кампусе Art Omi ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк, ЗША.

Фокус праграмы — не стварэнне гатовага performance product, а працэс эксперыментавання, гульні, супрацы і абмену.

Рэзідэнцыя дае рэсурсы, якіх танцоўшчыкам(-цам) і харэографам(-кам) часта не хапае:

  • прастору;
  • час;
  • іншых аўтараў(-ак), з якімі можна працаваць;
  • міжнароднае творчае асяроддзе.

Важная ўмова:
Заяўнікі(-цы) не павінны прыязджаць з канкрэтным праектам. Важней — быць адкрытымі да сумеснай працы над ідэямі, якія ўзнікаюць у працэсе.

Падчас informal showings публіка можа ўбачыць творчы працэс, калабарацыі і развіццё ідэй рэзідэнтаў(-ак).

Што прапануецца:
Удзел у рэзідэнцыі бясплатны.

Art Omi пакрывае:

  • пражыванне;
  • працоўную прастору;
  • харчаванне;
  • удзел у праграме і супольнасці Art Omi.

Важна:
Дарогу ўдзельнікі(-цы) аплачваюць самастойна.

Application fee:
15 USD / ≈ 13 EUR

Fee пакрывае адміністрацыйную апрацоўку заяўкі.

Даты рэзідэнцыі:
22 ліпеня — 9 жніўня 2027 года

Як падавацца:
Праз старонку Art Omi: Dance:
https://artomi.org/residencies/dance/

Старонка open call:
https://artomi.org/event/open-call-2027/

Заўвага:
Гэта адна з чатырох рэзідэнцый Art Omi 2027. Таксама адкрытыя наборы ў Architecture, Artists і Music.
https://artomi.org/event/open-call-2027/