Art Omi: Music — рэзідэнцыя для музыкаў, кампазітараў(-к) і sound-makers
Art Omi: Music запрашае дзесяць — дванаццаць музыкаў і кампазітараў(-ак) з усяго свету на два з паловай тыдні сумеснай працы на кампусе Art Omi ў Hudson Valley, штат Нью-Ёрк.
Для каго: музыкі, кампазітары(-кі) і sound-makers з усяго свету, якія працуюць у любых жанрах. Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц): уключанасць у сумесную працу і informal concerts, падчас якіх публіка можа пазнаёміцца з агульным творчым працэсам і мастацкім шляхам рэзідэнтаў(-ак).
Што прапануецца:
- Пражыванне;
- Прасторы для рэпетыцый;
- Харчаванне — абед і вячэра штодня, плюс укамплектаваная кухня са сняданкамі і перакусамі;
- Удзел у праграме і супольнасці Art Omi;
- Басейн, веласіпеды, WiFi і некалькі камп’ютараў; бібліятэка і пральня ў фермерскім доме;
- Трансфер да чыгуначнай станцыі Hudson і назад.
Гэта адна з чатырох рэзідэнцый Art Omi 2027. Таксама адкрытыя наборы ў Architecture, Artists і Dance.