Перайсці да асноўнага зместу

ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі

6 кастрычніка 2026
Анлайн
Бясплатна

ART PRADMOVA — конкурс-выстава кніжнай ілюстрацыі і дызайну ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. У 2026 годзе фестываль праходзіць у чатырох гарадах: Уроцлаў (2–4 кастрычніка), Вільнюс (16–18 кастрычніка), Прага (30 кастрычніка – 1 лістапада) і Варшава (13–15 лістапада).

Для каго:

Ілюстратары(-кі) і дызайнеры(-кі) кнігі ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна. Прымаюцца працы ў любой тэхніцы — і выдадзеныя, і нявыдадзеныя.

Што прапануецца:

  • Прафесійная ацэнка прац ад журы;
  • Знаёмства з беларускімі выдавецтвамі;
  • Паказ лепшых прац на спецыяльнай выставе ART PRADMOVA ў межах фестывалю;
  • Узнагароджанне падчас фестывалю PRADMOVA.

Умовы:

  • Ад аднаго ўдзельніка(-цы) — адна заяўка;
  • У заяўцы — максімум адзін твор/аб'ект або да 5 ілюстрацый для разгляду журы.

Для падачы патрэбныя:

  • PDF з кароткай інфармацыяй пра сябе і пра працу;
  • Выявы твораў у лічбавым выглядзе, 300 dpi.

Як падавацца:

Даслаць PDF і выявы на art.pradmova@gmail.com.

ART PRADMOVA 2026 — конкурс-выстава для ілюстратараў(-ак) і дызайнераў(-ак) кнігі — sekktor.online