Перайсці да асноўнага зместу

Art Worker Artist Grant — 5 000 AUD для мастакоў(-чак), якія працуюць у арт-індустрыі

14 верасня 2026, 23:59 UTC+10
Анлайн
Бясплатна

Art Worker Artist Grant прысуджаецца раз на два гады і падтрымлівае мастакоў(-чак), якія працуюць унутры арт-сістэмы. Людзі, якія трымаюць гэтую сістэму на сваіх плячах, часта не маюць часу і рэсурсу на ўласную практыку. Грант курыруе і фінансуе кампанія Artist Engineering Pty Ltd з Мельбурна.

Для каго:

Набор адкрыты для ўсяго свету — і для асобных людзей, і для калектываў. Кожны заяўнік(-ца), а ў выпадку калектыву кожны названы(-ая) ўдзельнік(-ца), мусіць адпавядаць усім чатыром умовам:

  • Мець 18 гадоў і больш на момант закрыцця набору;
  • Быць практыкуючым(-ай) мастаком(-чкай) у сферы выяўленчага мастацтва — сярод іншага гэта фатаграфія, друкаваная графіка, жывапіс, скульптура, малюнак, інсталяцыя, рухомая выява, перформанс, канцэптуальнае мастацтва, саўнд-арт, лічбавае мастацтва і мастацтва новых медыя;
  • Цяпер працаваць у вытворчасці, транспартаванні, паказе, кансервацыі, перамяшчэнні або апецы над мастацтвам — у музеях, галерэях, майстэрнях мастакоў(-чак), калекцыях, вытворчых майстэрнях, кансервацыйных лабараторыях, сховішчах і падобных месцах;
  • Мець юрыдычную магчымасць атрымаць грант банкаўскім пераводам.

Адна заяўка на чалавека. Хто падаецца ў складзе калектыву, не можа адначасова падацца індывідуальна або ў складзе іншага калектыву. Калектыў вылучае аднаго(-ю) ўдзельніка(-цу), які(-ая) падае заяўку і атрымлівае грант ад імя ўсіх.

Што прапануецца:

  • 5 000 AUD ≈ 3 100 EUR;
  • Artist Engineering пераказвае усе 5 000 AUD цалкам і бярэ на сябе разумныя камісіі за адпраўку — сума не ўрэзаецца банкаўскімі выдаткамі з боку арганізатара;
  • Падатковыя абавязацельствы з атрыманага гранту застаюцца на атрымальніку(-цы);
  • Выдаткаваць грошы можна на студыйны час, дарогу, лячэнне, даследаванне, абсталяванне, адпачынак, матэрыялы, жыццёвыя выдаткі, дагляд за дзецьмі — або на нешта зусім іншае;
  • Ніякіх абавязковых вынікаў, справаздач, фінансавых справаздач і пацвярджэнняў выдаткаў.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Кароткае апісанне прыкладна на 150–250 словаў пра тое, як грант можа падтрымаць вашае мастацкае развіццё або вытворчасць;
  • Спасылка на дакументацыю вашых працаў — або загружаныя файлы: нерухомыя выявы, відэа ці аўдыя.

Як адбіраюць:

  • Artist Engineering складае шорт-ліст з 10–20 заявак;
  • Шорт-ліст перадаюць незалежнаму журы з трох чалавек: Andria Hickey, Clynton Lowry і Paul Graham;
  • Адзінага(-ую) атрымальніка(-цу) выбіраюць большасцю галасоў;
  • Рашэнне журы канчатковае, індывідуальны фідбэк не даецца.

Дэдлайн і графік:

  • Закрыццё — 14 верасня 2026 года, 23:59 AEST або раней — калі набярэцца 500 заявак;
  • Атрымальніка(-цу) паведамляюць 26 кастрычніка 2026 года;
  • Публічнае абвяшчэнне — 2 лістапада 2026 года.

Арганізатары агаворваюць, што даты могуць змяніцца, калі гэта будзе абгрунтавана патрэбна.

Арганізатар: Artist Engineering Pty Ltd, Мельбурн (Naarm), Аўстралія.