Перайсці да асноўнага зместу

ArtEvol 2026: A View from Everywhere — міжнародная выстава ў Saatchi Gallery

10 верасня 2026, 23:59 BST
2 — 9 кастрычніка 2026
Greater London, Вялікабрытанія
34 EUR

У кастрычніку 2026 года London Art Collective пакажа ArtEvol 2026: A View from Everywhere — міжнародную групавую выставу, якая збірае аўтараў і аўтарак з розных культур, дысцыплін і жыццёвых досведаў.

Для каго:

  • Мастакі(-чкі) з усяго свету — асобныя аўтары(-кі) і калектывы;
  • Ад 18 гадоў;
  • Жывапіс, скульптура, інсталяцыя, фатаграфія, рухомая выява, лічбавыя медыі і міждысцыплінарныя практыкі;
  • Арганізатары асобна заахвочваюць падавацца тых, хто сутыкаецца з бар'ерамі праз інваліднасць, гендар, узрост ці этнічнасць, і людзей з маргіналізаваных супольнасцяў.

Умовы:

Падача платная: 15 GBP (≈ 17 EUR) рэгістрацыйны ўнёсак плюс 15 GBP за кожную пададзеную работу, без ПДВ (20%). Максімум — 60 GBP плюс ПДВ за тры работы.

Што прапануецца:

  • Удзел у выставе без дадатковай платы за развеску і паказ;
  • Уключэнне ў друкаваны і лічбавы каталог;
  • Прасоўванне праз медыяканалы London Art Collective;
  • Падтрымка продажаў і магчымае размяшчэнне на платформе LAC SHOP;
  • Удзел у размовах мастакоў(-чак) і нетворкінгу;
  • Шанц на тры ўзнагароды Most Promising Artist і адну Audience Choice Award;
  • Тром аўтарам(-кам) прапануюць персанальныя выставы ў новай галерэі LAC.

Дэдлайн: 10 верасня 2026 года, 23:59.

Арганізатар:

London Art Collective (LAC), куратар — Nelson Qin.

Важна:

  • Дастаўку работ на выставу і назад мастак(-чка) аплачвае сам(-а) — арганізатары дапамагаюць толькі з лагістыкай.