Artists and Scientists in Residence — рэзідэнцыя ligeti center у Гамбургу
Рэзідэнцыя 2027 года з тэмай «Where Sound Shapes Space» запрашае творцаў і навукоўцаў зрабіць міждысцыплінарны праект разам з камандамі і лабараторыямі цэнтра. Заяўку будуюць вакол аднаго з чатырох праектаў цэнтра.
Для каго:
Мастакі(-чкі) і навукоўцы, якія ўвесь час працуюць у галіне, блізкай да абранага праекта цэнтра. Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі.
Да кожнага праекта — свае патрабаванні:
- Healing Soundscapes — кампазітары(-кі) і саўнд-артысты(-кі), якіх цікавяць генератыўная музыка, spatial audio (прасторавы гук), інсталяцыі, звязаныя з месцам, і ўплыў гуку на самаадчуванне;
- Snappi — абавязковыя базавыя веды 3D-аўдыя і лічбавай вытворчасці гуку;
- Sound Sculptures — чакаюць музыкаў і мастакоў(-чак) з досведам у распаўсюджаных мовах праграмавання і/або Max/MSP і Pure Data; абавязковыя базавыя веды электратэхнікі;
- Live 3D-Audio Effects — электраакустычныя перформеры(-кі) і кампазітары(-кі); абавязкова ўмець апрацоўваць гук праз інтэрфейсы (педалборды, MPC і падобнае), упэўнена працаваць у MaxMSP, Pure Data або SuperCollider, а таксама ў C/C++.
Тэма:
«Where Sound Shapes Space». Заяўка мусіць абапірацца на адзін з чатырох праектаў цэнтра — яны патрэбныя як крыніца натхнення і пачатак размовы з камандамі:
- Healing Soundscapes — стварэнне генератыўных гукавых інсталяцый для медыцынскіх установаў. Рэзідэнт(-ка) будзе ствараць музыку для залаў чакання і аперацыйных Універсітэцкага медыцынскага цэнтра Hamburg-Eppendorf (UKE), выкарыстоўваючы тэхналагічную платформу каманды (Max і генератар DJster).
- Snappi — сістэма з 16 сферычных бесправадных калонак з акумулятарным сілкаваннем і затрымкай гуку каля 500 мс. Калонкі можна праграмаваць з дапамогай Pure Data, RNBO або SuperCollider.
- Sound Sculptures — інтэрактыўныя аб’екты з гіраскопамі, якія пераўтвараюць рухі цела і змены раўнавагі ў гук.
- Live 3D-Audio Effects (3D-аўдыяэфекты ў рэальным часе) — прататып сістэмы прасторавых гукавых эфектаў для жывых выступаў з выкарыстаннем 30 гучнагаварыцеляў лабараторыі Production Lab. Заяўка Live 3D-Audio Effects мае прапанаваць выступ з моцнай жывой часткай — праекты fixed media (запісаны твор без жывога выканання) не разглядаюцца
Што прапануецца:
- Стыпендыя 1 200 EUR нета ў месяц на ўвесь тэрмін рэзідэнцыі — для аднаго чалавека;
- Пражыванне ў Гамбургу;
- Працоўнае месца ў памяшканнях цэнтра ў Гарбургу;
- Доступ да Production Lab;
- Базавая тэхнічная падтрымка;
- Экспертыза ў адпаведных галінах;
- Магчымасці для творчага абмену;
- Прафесійная дакументацыя рэзідэнцыі.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Праект, які рэальна завяршыць за тры месяцы з рэсурсамі цэнтра;
- Рэгулярная праца на месцы, у цэнтры;
- Гатоўнасць супрацоўнічаць з рознымі лабараторыямі цэнтра — арганізатары(-кі) таксама заклікаюць да сувязяў з праектамі па-за рэзідэнцыяй;
- Самастойная праца пасля ўводнага знаёмства;
- Публічная лекцыя, інтэрактыўны фармат і прэзентацыя працы і вынікаў у канцы рэзідэнцыі;
- У праекце Live 3D-Audio Effects — рэгулярныя сустрэчы з камандай распрацоўшчыкаў(-ц) і ўдзел у развіцці сістэмы падчас падрыхтоўкі выступу.
Для заяўкі патрэбныя:
- Запоўненая форма заяўкі;
- Апісанне праекта — да 4 000 знакаў;
- Апісанне наватарства праекта — да 1 000 знакаў;
- Матывацыйны ліст — да 4 000 знакаў: чаму вы хочаце працаваць з адным з праектаў цэнтра і як бачыце супрацу з лабараторыямі;
- Спасылка на прыклады работ або партфоліа;
- Кароткая прапанова варкшопа для студэнтаў(-ак) і/або зацікаўленай публікі ў Гамбургу — напрыклад, лекцыя-перформанс, варкшоп па праграмным забеспячэнні або ўвядзенне ў новыя тэхналогіі.
Як падавацца:
Усе матэрыялы трэба ўнесці ў адну анлайн-форму(знешні сайт) — заяўкі, дасланыя іншым спосабам, не разглядаюцца. Мова заяўкі — нямецкая або англійская. Абярыце адзін праект.
PDF(знешні сайт) з апісаннем.
Адбор:
Журы ацэньвае наватарства праектнай прапановы і прафесійную кампетэнцыю заяўніка(-цы). Колькасць месцаў ва ўмовах не пазначана.
Таймлайн:
- 9 снежня 2026 года а 10:00 (CET) — інфармацыйны вэбінар у Zoom(знешні сайт), дзе прадставяць праекты і адкажуць на пытанні;
- Да 31 студзеня 2027 года — вынікі атрымаюць усе, хто падаваўся;
- Красавік – канец чэрвеня 2027 года — рэзідэнцыя.
Кантакт:
Агульныя пытанні — каардынатарка рэзідэнцый Nadine Schwalb: ligetizentrum.residencies@hfmt-hamburg.de. Арганізатары(-кі) просяць спачатку прыйсці на інфармацыйны вэбінар.
Пытанні па праектах:
- Healing Soundscapes — Dr. Pia Preißler (pia.preissler@hfmt-hamburg.de) і Prof. Dr. Georg Hajdu (georg.hajdu@hfmt-hamburg.de);
- Snappi — Dr. Jacob Sello (jacob.sello@hfmt-hamburg.de);
- Sound Sculptures — Prof. Dr. Robert Mores (robert.mores@haw-hamburg.de) і Quirin Nebas (quirin.nebas@haw-hamburg.de);
- Live 3D-Audio Effects — Dr. Kieran McAuliffe (brian-kieran.mcauliffe@hfmt-hamburg.de).
Арганізатар:
ligeti center (ligeti zentrum) — гамбургскі цэнтр, дзе працуюць лабараторыі і праекты на стыку музыкі, мастацтва, навукі і тэхналогій. Праграма Artists and Scientists in Residence праходзіць у пяты раз. У звароце пазначаныя HfMT Hamburg, HAW Hamburg, TUHH і UKE, а таксама фінансаванне ад Федэральнага міністэрства даследаванняў, тэхналогій і космасу Германіі, GWK і горада Гамбург (праграма Innovative Hochschule).