Перайсці да асноўнага зместу

Artivism Alliance In Motion — грант для праектаў з Еўропы, Афрыкі і MENA

31 ліпеня 2026, 18:00 CEST
1 снежня 2026 — 31 траўня 2027
Бясплатна
2 500 EUR

Artivism Alliance: In Motion! — адкрыты конкурс сеткі PLACE Network, які падтрымлівае трансгранічныя праекты, што спалучаюць мастацкую творчасць з сацыяльным уплывам. Абраныя групы атрымаюць ментарства, доступ да шырэйшай сеткі Artivism Alliance і мікрагранты, каб развіць ідэю ад канцэпцыі да рэалізацыі, а таксама запрашэнне на рэзідэнцыю (сакавік 2027 года, месца пакуль не пацверджана) дзеля паглыблення сувязяў і супрацоўніцтва.

Для каго: групы артывістак(-аў) любога ўзросту з вопытам мастацкай творчасці дзеля сацыяльнай справядлівасці.

Умовы:

  • Мастацкая творчасць выкарыстоўваецца як інструмент сацыяльнага ўплыву;
  • У праекце ўдзельнічаюць каманды з прынамсі з дзвюх краін;
  • Праект дэманструе змястоўнае трансгранічнае супрацоўніцтва на этапах распрацоўкі, стварэння і рэалізацыі;
  • Праект уключае мясцовыя супольнасці або аўдыторыю прынамсі ў адной з краін-удзельніц;
  • У праекце ўдзельнічае прынамсі адзін(-на) удзельнік(-ца) Artivism Alliance з актыўнай роляй;
  • Група складаецца з 2–4 удзельнікаў(-ц);
  • Сярод удзельнікаў(-ц) групы ёсць асобы з міграцыйным досведам;
  • Праект трэба рэалізаваць у перыяд з снежня 2026 па травень 2027 года.

Прапануецца:

  • Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва (удзельнікі(-цы) групы базуюцца прынамсі ў дзвюх розных рэгіёнах, напрыклад Афрыка–Еўропа, MENA–Афрыка або MENA–Еўропа) — мікрагрант да 2500 EUR;
  • Унутрырэгіянальнае супрацоўніцтва (усе ўдзельнікі(-цы) групы базуюцца ў адным рэгіёне, напрыклад Афрыка–Афрыка, MENA–MENA або Еўропа–Еўропа) — мікрагрант да 1500 EUR;
  • Мікрагрант пакрывае прамыя выдаткі праекта — матэрыялы, вытворчасць, дарогу (па-за рэзідэнцыяй), камунікацыю і іншыя выдаткі, звязаныя з праектам напрамую.

Таймлайн:

  • Дэдлайн падачы заяўкі на першы этап (Expression of Interest) — 31 ліпеня 2026 года, 18:00 (CET);
  • Рэалізацыя абраных праектаў — снежань 2026 — травень 2027 года;
  • Рэзідэнцыя для паглыблення сувязяў — сакавік 2027 года (месца пакуль не пацверджана).