Перайсці да асноўнага зместу

ArtWaves — рэзідэнцыя для праектаў пра марскую біяразнастайнасць і экалагічныя змены

11 кастрычніка 2026
Delmenhorst, Германія
Бясплатна
2 500 EUR

ArtWaves — штогадовая artist-in-residence праграма, створаная Helmholtz Institute for Functional Marine Biodiversity at the University of Oldenburg (HIFMB) і Hanse-Wissenschaftskolleg / Institute for Advanced Study (HWK). Праграма падтрымлівае мастацкія праекты, якія звяртаюцца да зменаў марской біяразнастайнасці і дапамагаюць праз мастацтва пераносіць навуковыя веды ў грамадскія і палітычныя дыскусіі. ArtWaves звязаная з United Nations Ocean Decade і афіцыйна прызнаная як Ocean Decade Action. Асабліва вітаюцца праекты, якія працуюць з Ocean Decade Challenge 2: Protect and restore ecosystems and biodiversity.

Для каго:

Мастакі(-чкі), якія хочуць працаваць на стыку мастацтва, навукі і грамадства і даследаваць тэмы, звязаныя з марской біяразнастайнасцю, акіянам, экалагічнымі зменамі і аховай марскіх экасістэм.

Важна: праграма прызначаная менавіта для мастакоў(-чак), якія хочуць працаваць у дыялогу з навукай.

Пра HIFMB:

HIFMB — Helmholtz Institute for Functional Marine Biodiversity, супольная ініцыятыва Інстытута Альфрэда Вегенера / Helmholtz Centre for Polar and Marine Research у Брэмерхафене і Універсітэта Ольдэнбурга. Інстытут даследуе марскую біяразнастайнасць і яе ролю ў функцыянаванні марскіх экасістэм, а таксама стварае навуковую аснову для аховы марской прыроды і кіравання экасістэмамі.

Што прапануюць:

  • рэзідэнцыя на 3–4 месяцы ў 2027 годзе;
  • стыпендыя 2 500 EUR у месяц;
  • бясплатнае жыллё ў HWK Delmenhorst;
  • падтрымка дарожных выдаткаў;
  • уключэнне ў міжнародную і міждысцыплінарную супольнасць даследчыкаў(-ц);
  • працоўныя кантакты з навукоўцамі HIFMB;
  • падтрымка ў наладжванні сувязяў з культурнымі інстытуцыямі рэгіёна.

Усе fellows, у тым ліку artists in residence, павінны жыць на кампусе HWK цягам рэзідэнцыі і ўзаемадзейнічаць з іншымі ўдзельнікамі(-цамі).

Чаго чакаюць ад мастака(-чкі):

  • стварэння новай мастацкай працы да канца рэзідэнцыі;
  • узаемадзеяння з навукоўцамі і даследчымі праектамі HIFMB, асабліва з маладымі даследчыкамі(-цамі);
  • планавання публічнай прэзентацыі, выставы, перформансу або іншага фармату паказу;
  • пошуку мастацкіх фарматаў для працы з публікай;
  • удзелу ў PR-актыўнасцях, напрыклад дакументаванні працэсу;
  • прэзентацыі працы на семінарах у HWK і HIFMB;
  • кароткай пісьмовай справаздачы напрыканцы рэзідэнцыі;
  • перадачы прыкладу працы, створанай падчас рэзідэнцыі, прымаючым арганізацыям.

Крытэрыі адбору:

  • інавацыйнасць і рэлевантнасць праекта;
  • сувязь з місіямі HIFMB і HWK, а таксама мэтамі UN Ocean Decade;
  • якасць, рэалістычнасць і паслядоўнасць працоўнага плана;
  • крэатыўнасць і арыгінальнасць папярэдняй практыкі;
  • камунікацыйны патэнцыял праекта і здольнасць працаваць з рознымі аўдыторыямі.

Пакет дакументаў:

  • запоўненая форма заяўкі з кароткім апісаннем праекта да 1 500 знакаў;
  • матывацыйны ліст;
  • праектная прапанова з планам працы і спасылкамі — да 5 старонак;
  • CV са спісам публікацый, выстаў або перформансаў — да 10 прыкладаў;
  • прыклады работ;
  • імёны двух экспертаў(-ак) у полі ў якасці рэкамендатараў(-ак).

Рэкамендацыйныя лісты спатрэбяцца толькі заяўнікам(-цам), якія пройдуць у другі раўнд адбору.

Адбор:
Спачатку міждысцыплінарны камітэт HIFMB і HWK разам з Artistic Advisory Board правядзе папярэдні адбор. Пасля гэтага shortlisted кандыдатаў(-ак) запросяць на інтэрв’ю.

Арганізатары:
Helmholtz Institute for Functional Marine Biodiversity at the University of Oldenburg і Hanse-Wissenschaftskolleg / Institute for Advanced Study.