Асабісты брэнд і Community Building — трэнінг у Варшаве ад Belarus Beehive, ЦНІ і Imaguru
Belarus Beehive, Цэнтр новых ідэй і Imaguru запрашаюць на двухдзённы трэнінг у Варшаве пра асабісты брэнд, лічбавую прысутнасць і развіццё супольнасцяў. У праграме — практычныя сесіі, праца з першымі крокамі асабістага брэнда, нетворкінг і план дзеянняў для вашай супольнасці.
Для каго: прадстаўнікі(-цы) арганізацый, ініцыятываў і грамадзянскай супольнасці, якія хочуць зрабіць сваю працу больш заўважнай, развіваць асабісты брэнд, лепш камунікаваць у сацыяльных сетках і збіраць вакол сябе супольнасць.
Што будзе ў праграме:
- Як асабісты брэнд фаўндараў і фаўндарак узмацняе праекты і каманды;
- Як жывы чалавечы кантакт працуе ў часы штучнага інтэлекту і думскролінгу;
- Як будаваць прысутнасць у сацыяльных сетках;
- Як закласці аснову асабістага брэнда;
- Як зрабіць так, каб супольнасць задавала рытм жыцця ў горадзе;
- Як вызначыць ядро сваёй супольнасці і першыя крокі для яе развіцця.
Праграма:
21 жніўня, пятніца | «Асабісты брэнд як “дзверы”: як прывесці людзей на свой голас?»
- Да 14:00 — Заезд удзельніц і ўдзельнікаў
- 14:00–14:30 — Вітальны буфет
- 14:30–15:00 — Leadership first: чаму інакш асабісты брэнд працаваць не будзе? (Антон Раднянкоў)
- 15:00–16:00 — Як асабісты брэнд фаўндараў(-к) узмацняе вашы праекты і каманды. Ці можа жывы чалавечы кантакт выратаваць нас у часы штучнага інтэлекту і думскролінгу? (Анастасія Рагатко)
- 16:00–16:15 — Кава-паўза
- 16:15–18:00 — Разбіраемся, на чым будаваць прысутнасць у сацыяльных сетках, ствараем аснову вашага асабістага брэнда. (Анастасія Рагатко)
- 18:00–19:00 — Нефармальны нетворкінг
22 жніўня, субота | «Супольнасць як драйвер росту: калі, хто і навошта?»
- Да 09:00 — Сняданак у гатэлі
- 09:30–10:00 — Прывітальная кава
- 10:00–12:00 — Як зрабіць так, каб ваша супольнасць задавала рытм жыцця ў горадзе? (Кацярына Дошчачка)
- 12:00–12:15 — Кава-паўза
- 12:15–13:30 — Практыка: збіраем ядро вашай супольнасці і вызначаем першыя крокі. (Кацярына Дошчачка)
- 13:30–14:00 — Q&A і абмеркаванне вынікаў практычнай працы. (Кацярына Дошчачка)
- 14:00–15:00 — Буфет з закускамі, нефармальны нетворкінг
- Пасля 15:00 — Ад’езд удзельніц і ўдзельнікаў
Спікеркі і спікеры:
- Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй;
- Кацярына Дошчачка — арганізатарка супольнасцяў у Кракаве, сузаснавальніца пляцоўкі Prastora;
- Анастасія Рагатко — экспертка па камунікацыях і асабістым брэндынгу.
Што пакрываюць арганізатары:
Арганізатары пакрываюць лагістыку, але не аказваюць візавую падтрымку. На пляцоўцы будзе арганізаваны буфет з закускамі і кава-паўзы. Для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў таксама будзе даступны сняданак у гатэлі.
Калі:
21–22 жніўня 2026 года
Дзе:
Imaguru
Twarda 14/16, Warszawa
Дэдлайн:
- Для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў — 14 жніўня 2026 года, 12:00 CET;
- Для ўдзельнікаў(-ц) з Варшавы — 19 жніўня 2026 года, 12:00 CET.
Арганізатары:
Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праекта Belarus Beehive сумесна з Цэнтрам новых ідэй і Imaguru пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.