Перайсці да асноўнага зместу

Athens Music Week 2027 — showcase-выступ у Афінах для сольных творцаў і гуртоў

20 снежня 2026, 23:59 EET
12 — 15 траўня 2027
Athens, Грэцыя
Бясплатна

Athens Music Week — штогадовая музычная канферэнцыя і showcase-фестываль у Афінах, дзе сустракаюцца артысты(-кі) і прафесіяналы(-кі) музычнай індустрыі з Грэцыі і іншых краін.

Для каго:

Сольныя артысты(-кі) і гурты любых сучасных жанраў, якія адпавядаюць умовам:

  • Усім не менш за 18 гадоў;
  • Праект выконвае пераважна аўтарскую музыку — кавер-праекты не разглядаюць;
  • Праект актыўны: ёсць свежыя рэлізы, live-відэа або канцэртны досвед;
  • Можаце сыграць 30-хвілінны live-сэт;
  • Можаце выступіць у Афінах 12–15 траўня 2027 года;
  • Артыстам(-кам) з-за межаў ЕС патрэбная дзейная віза, якая дазваляе выступаць у Грэцыі.

Што прапануецца:

  • 30-хвілінны showcase-слот перад прафесіяналамі(-камі) музычнай індустрыі з Грэцыі і іншых краін;
  • Поўны backline (базавае сцэнічнае абсталяванне);
  • Акрэдытацыя на ўсе дні Athens Music Week;
  • Пражыванне для тых, хто едзе здалёк — больш як за 200 км.

Адбор:

Заяўкі разглядае мастацкая рада AMW.

Таймлайн:

  • Да канца снежня 2026 года заяўкі перададуць мастацкай радзе;
  • З 28 снежня 2026 года па 10 студзеня 2027 года з папярэдне адабранымі артыстамі(-камі) звяжуцца.