Audience Development and Film Education — гранты ЕС на працу з аўдыторыяй і кінаадукацыю
Audience Development and Film Education — конкурс праграмы Creative Europe MEDIA для праектаў, якія павышаюць цікавасць да еўрапейскага кіно і аўдыявізуальных твораў, у тым ліку фільмаў-спадчыны (знятых больш за 10 гадоў таму), і робяць іх больш даступнымі. Асабліва чакаюць праектаў для маладой аўдыторыі.
Для каго:
Арганізацыі, якія працуюць з аўдыторыяй кіно і кінаадукацыяй: кінаўстановы, фестывалі, адукацыйныя і культурніцкія арганізацыі, анлайн-платформы і іншыя.
- Заяўнік — юрыдычная асоба (прыватная або публічная), зарэгістраваная ў краіне праграмы Creative Europe (краіны ЕС, а таксама краіны ЕЭП і асацыяваныя краіны са спісу праграмы, напрыклад Украіна);
- Можна падавацца адной арганізацыяй або кансорцыумам з мінімум дзвюх;
- Фізічныя асобы падавацца не могуць, выключэнне — індывідуальныя прадпрымальнікі(-цы).
Што можна фінансаваць:
- Падзеі для гледачоў(-ак) і інавацыйныя або міжнародныя праекты кінаадукацыі;
- Праграмы пра кінаспадчыну;
- Супрацу кінаўстаноў з анлайн-платформамі;
- Праекты ў мясцовасцях, дзе мала кінатэатраў або іх няма зусім.
Умовы для праекта:
- Мінімум палова фільмаў і твораў у праекце паходзіць з краін MEDIA;
- Праект ахоплівае аўдыторыю мінімум у 5 краінах MEDIA;
- Заяўка абапіраецца на аналіз патрэбаў аўдыторыі з доказамі і ўключае вымерныя мэты;
- Трэба апісаць стратэгіі экалагічнай устойлівасці, гендарнага балансу, уключнасці і разнастайнасці.
Што прапануецца:
- Грант ЕС на рэальныя выдаткі — да 70% ад выдаткаў, якія можна пакрыць, астатняе трэба знайсці самастойна;
- Максімальнай сумы на праект няма;
- Аванс — звычайна 40% сумы пасля падпісання дагавора, потым дадатковыя авансавыя выплаты;
- Праект доўжыцца ад 24 да 36 месяцаў.
Агульны бюджэт конкурсу — 7 000 000 EUR.
Для заяўкі патрэбныя:
- Анкета (часткі A, B і C) у сістэме падачы; частка B — да 70 старонак.
Дэдлайн: 2 сакавіка 2027 года, 17:00 па брусельскім часе (CET) — гэта 17:00 па Варшаве і 19:00 па Мінску. Вынікі — у верасні 2027 года, падпісанне дагавораў — у снежні 2027 года.
Як падавацца:
Праз сістэму падачы на старонцы конкурсу ў EU Funding & Tenders Portal. Спачатку трэба стварыць уліковы запіс EU Login і зарэгістраваць арганізацыю, каб атрымаць 9-значны код PIC. Усе ўмовы — у дакуменце конкурсу (PDF). Па кансультацыю можна звярнуцца ў Creative Europe Desk сваёй краіны.
Арганізатар: Еўрапейская камісія; конкурс адміністравае European Education and Culture Executive Agency (EACEA).
Важна:
- Можна падаць некалькі заявак на розныя праекты, але з падобных праектаў разгледзяць толькі адзін;
- Грант не можа прыносіць прыбытак: калі даходы праекта разам з грантам перавысяць выдаткі, суму зменшаць;
- Конкурс залежыць ад канчатковага зацвярджэння бюджэту ЕС на 2027 год.