«Бардаўская восень» — конкурс выканаўцаў беларускай аўтарскай песні
Фонд Tutaka шукае новыя галасы беларускай аўтарскай песні ў межах ХХХІ фестывалю «Бардаўская восень». Пераможцу конкурсу абярэ аўдыторыя ў сацсетках фонду Tutaka.
Для каго:
Аўтары(-кі)-выканаўцы ўласных песень на беларускай мове. Удзельнічаць могуць сольныя выканаўцы(-цы), дуэты, трыа і калектывы да 4 чалавек.
Патрабаванні:
- у рэпертуары павінны быць мінімум 4 уласныя песні на беларускай мове;
- удзельнікі(-цы) павінны мець магчымасць прыехаць у Польшчу;
- удзел магчымы з краін Еўразвязу і іншых еўрапейскіх краін пры наяўнасці візы, якая дазваляе ўезд у Польшчу.
Што атрымае пераможца:
- выступ на фестывалі «Бардаўская восень» 23–24 кастрычніка 2026 года;
- ганарар 2 000 PLN брутто;
- харчаванне і начлег пры неабходнасці.
Арганізатар не аплачвае транспартныя выдаткі.
Да 2 кастрычніка 2026 года трэба:
- запоўніць анлайн-форму;
- даслаць спасылку на YouTube з запісам адной уласнай песні на беларускай мове — аўдыя або відэа, прафесійная якасць не патрабуецца;
- апублікаваць пост у Instagram або Facebook з хэштэгам #хачунаБардаўскуювосень2026;
- адзначыць фонд Tutaka: @fundacja_tutaka у Instagram і/або @FundacjaTutaka у Facebook.
Галасаванне: 5–11 кастрычніка 2026 года ўключна.
Абвяшчэнне пераможцы: 12 кастрычніка 2026 года.