Перайсці да асноўнага зместу

База беларускіх арганізацый для пералічэння падаходнага падатку

31 снежня 2026
Літва, Польшча
Анлайн
Бясплатна

«Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні» збірае адзіную базу беларускіх арганізацый, якім можна пералічыць 1,2 % (Літва) / 1,5 % (Польшча) падаходнага падатку за 2025

Для каго: беларускія ініцыятывы і арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Польшчы або Літве, працуюць у інтарэсах беларускай супольнасці і маюць права ўдзельнічаць у механізме пералічэння часткі падаходнага падатку.

Што за лічбы 1,2 % або 1,5 %?

Механізм пералічэння 1,2 % (у Літве) або 1,5 % (у Польшчы) падаходнага падатку — гэта рэальны і надзейны спосаб фінансавай падтрымкі беларускіх ініцыятываў сіламі самой супольнасці. Гэта не дадатковы падатак: гаворка ідзе пра грошы, якія вы ўжо выплачваеце дзяржаве, але замест таго, каб застацца ў бюджэце, яны могуць пайсці на развіццё беларускіх праектаў.

На што могуць пайсці гэтыя сродкі?

Кожная ініцыятыва сама вырашае, на што пойдуць сродкі: на падтрымку асноўнай дзейнасці арганізацый (арэнду памяшканняў, арганізацыйныя выдаткі) або на запуск новых праектаў — правядзенне фестываляў і выстаў, журналісцкія расследаванні, летнія лагеры для дзяцей палітвязняў, а таксама мерапрыемствы і падтрымку беларусаў у Польшчы і Літве.

Ці гэта бяспечна?

Усе арганізацыі, уключаныя ў базу, будуць праходзіць верыфікацыю. Гэта гарантуе, што пералік сродкаў будзе бяспечным і мэтавым. Падтрымку можна аказваць ананімна.

Падаць дадзеныя для ўключэння ў базу.