Перайсці да асноўнага зместу

BE WATERways — рэзідэнцыя для візуальных і перфарматыўных творцаў

6 ліпеня 2026, 12:00 CEST(мінуў)
1 — 30 верасня 2026
Andalo, Італія
Бясплатна
900 EUR

Palazzo Santoro запрашае трох візуальных або перформатыўных мастакоў(-чак) на рэзідэнцыю WATERways у Італіі. Праграма прысвечаная даследаванню і мастацкаму пераасэнсаванню воднай спадчыны рэгіёна Молізэ.

Для каго: візуальныя мастакі(-чкі) і прадстаўнікі(-цы) перфарматыўных мастацтваў, якім цікавыя даследчыя і site-specific практыкі, лакальная культурная спадчына і праца з тэмай вады.

Падавацца могуць тыя, хто:

– Мае не менш за 18 гадоў;
– Прафесійна працуе ў сферы візуальнага або перформатыўнага мастацтва;
– Стала і легальна жыве ў адной з краін Creative Europe, акрамя Італіі.

Прапануецца:

  • Асобны пакой з прыватнай ваннай;
  • Доступ да агульнай кухні;
  • Працоўная прастора плошчай 1400 м²;
  • Ментарская і лакальная сеткавая падтрымка;
  • Магчымасць супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю і аўдыторыяй;
  • Доступ да муніцыпальных архіваў;
  • Штодзённая выплата 30 еўра.