Перайсці да асноўнага зместу

BE WATERways — рэзідэнцыя для візуальных і перформатыўных мастакоў(-чак) у Італіі30-дзённая рэзідэнцыя ў Боіяна для даследавання воднай спадчыны

6 ліпеня 2026, 14:00 CEST
1 — 30 верасня 2026
Andalo, Італія
Бясплатна

Title — BE
WATERways — рэзідэнцыя для візуальных і перформатыўных мастакоў(-чак) у Італіі

Subtitle — BE
30-дзённая рэзідэнцыя ў Боіяна для даследавання воднай спадчыны рэгіёна Молізэ праз site-specific і даследчыя мастацкія практыкі.

Slug
waterways-artist-residency-italy-2026

Excerpt — BE
Palazzo Santoro запрашае трох візуальных або перформатыўных мастакоў(-чак) на рэзідэнцыю WATERways у Італіі. Праграма прысвечаная даследаванню і мастацкаму пераасэнсаванню воднай спадчыны рэгіёна Молізэ.

Content — BE

Для каго:
Візуальныя мастакі(-чкі) і прадстаўнікі(-цы) перформатыўных мастацтваў, якім цікавыя даследчыя і site-specific практыкі, лакальная культурная спадчына і праца з тэмай вады.

Падавацца могуць тыя, хто:

– Мае не менш за 18 гадоў;
– Прафесійна працуе ў сферы візуальнага або перформатыўнага мастацтва;
– Стала і легальна жыве ў адной з краін Creative Europe, акрамя Італіі;
– Гатовы(-ая) працаваць з лакальнай культурнай спадчынай;
– Можа выкарыстоўваць экалагічныя спосабы падарожжа і паўсядзённыя практыкі;
– Можа знаходзіцца на рэзідэнцыі з 1 да 30 верасня.

Пра рэзідэнцыю:
WATERways запрашае даследаваць водную спадчыну Молізэ і пераасэнсоўваць яе праз мастацкую працу, даследаванне мясцовага кантэксту, узаемадзеянне з супольнасцю і site-responsive падыходы.

Будуць адабраныя 3 удзельнікі(-цы).

Калі і дзе:
1–30 верасня 2026 года
Palazzo Santoro, Боіяна, рэгіён Молізэ, Італія.

Дні на дарогу не ўваходзяць у тэрмін рэзідэнцыі.

Прапануецца:
– Асобны пакой з прыватнай ваннай;
– Доступ да агульнай кухні;
– Працоўная прастора плошчай 1400 м²;
– Ментарская і лакальная сеткавая падтрымка;
– Магчымасць супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю і аўдыторыяй;
– Доступ да муніцыпальных архіваў;
– Штодзённая выплата 30 еўра.

Важна:
Адабраныя ўдзельнікі(-цы) павінны будуць на працягу 5 працоўных дзён пасля паведамлення пра вынікі даслаць дакументы, якія пацвярджаюць права на ўдзел у праграме Culture Moves Europe, у тым ліку доказ легальнага пражывання.

Для падачы патрэбны:
– CV у PDF, да 10 MB;
– Партфоліа ў PDF, да 10 MB;
– Апісанне праекта, даследчага кірунку або мастацкага запыту для рэзідэнцыі — да 1 старонкі A4. Можна дадаць выявы;
– Апісанне мастацкай практыкі — да 600 знакаў;
– Пры неабходнасці — апісанне таго, як праект будзе ўключаць мясцовую супольнасць, да 300 знакаў.

Дэдлайн:
6 ліпеня 2026 года, 12:00 CEST

Арганізатар:
Palazzo Santoro ў межах праграмы Culture Moves Europe, якая фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і кіруецца Goethe-Institut.

Кантакт:
[79.lisa@gmail.com](mailto:79.lisa@gmail.com)

Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeANIUns0bHLzWpg4CKWzCKzdyI2Wxb57hRsAamxkAaZZBcsA/viewform