Belarus Beehive шукае кансультанта(-ку) або каманду для трэнінгу па фінансавым кіраванні НДА
Belarus Beehive 2.0 шукае дасведчанага кансультанта(-ку) або каманду трэнераў(-ак) для распрацоўкі і правядзення двухдзённага вочнага трэнінгу па адаптацыі сістэм фінансавага кіравання НДА да патрабаванняў донараў. Трэнінг прызначаны для беларускіх НДА, якія працуюць у выгнанні. Ён дапаможа арганізацыям умацаваць сістэмы фінансавага кіравання, палепшыць выкананне патрабаванняў донараў, знізіць аўдытарскія рызыкі і павысіць фінансавую падсправаздачнасць.
Для каго: кансультанты(-кі), трэнеры(-кі), экспертныя каманды або арганізацыі з досведам фінансавага кіравання праектамі, якія фінансуюцца ЕС, і правядзення практычных трэнінгаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Мэтавая аўдыторыя трэнінгу:
- Фінансавыя менеджары(-кі);
- Праектныя менеджары(-кі);
- Грантавыя менеджары(-кі);
- Кіраўнікі(-цы) беларускіх НДА, якія рэалізуюць праекты, што фінансуюцца ЕС.
Абраны кансультант або каманда будуць адказваць за:
- Распрацоўку практычнай праграмы двухдзённага трэнінгу;
- Падрыхтоўку ўсіх навучальных матэрыялаў і практыкаванняў;
- Правядзенне інтэрактыўных вочных заняткаў;
- Фасілітацыю дыскусій, разбору кейсаў і практычнай групавой працы;
- Дапамогу ўдзельнікам(-цам) у вызначэнні канкрэтных наступных крокаў для паляпшэння сістэм фінансавага кіравання ў сваіх арганізацыях.
Падыход да навучання:
Метадалогія павінна быць сканцэнтраваная на практычных рашэннях, прыкладах з рэальнага жыцця, інструментах самаацэнкі і ўзаемным навучанні, а не на тэарэтычных прэзентацыях.
Неабходная кваліфікацыя:
- Пацверджаны досвед фінансавага кіравання праектамі, якія фінансуюцца ЕС;
- Выдатнае веданне патрабаванняў донараў, у прыватнасці правілаў фінансавання ЕС;
- Досвед распрацоўкі і правядзення практычных трэнінгаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці;
- Развітыя навыкі фасілітацыі і камунікацыі.
Будзе перавагай:
Досвед працы з беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці або арганізацыямі, якія працуюць у выгнанні.
Умовы:
- Месца — Варшава, Польшча;
- Фармат — вочны трэнінг, 2 дні;
- Перыяд — верасень 2026 года;
- Працоўныя мовы — англійская і руская.
Выдаткі на праезд і пражыванне, звязаныя з удзелам у трэнінгу ў Варшаве, пакрывае арганізатар.
Для падачы патрэбны:
- Кароткая тэхнічная прапанова з апісаннем падыходу да трэнінгу;
- CV кансультанта(-кі) або ўдзельнікаў(-ц) каманды;
- Фінансавая прапанова з указаннем агульнага кошту выканання задання.
Дашліце прапанову на email: jobs@belarusbeehive.eu. У тэме ліста пазначце: Financial Management Training Proposal.
Арганізатары звяжуцца толькі з заяўнікамі(-цамі), якія пройдуць папярэдні адбор.