«Беларусь цяплее» — анлайн-лекцыя пра змяненне клімату
18 жніўня адбудзецца бясплатная анлайн-лекцыя «Беларусь цяплее» пра тое, як змяняецца клімат у Беларусі і свеце, чаму апошнія гады сталі самымі гарачымі ў гісторыі і як гэта ўплывае на кошты, прадукты і нашае штодзённае жыццё.
Гарачыня ў горадзе становіцца невыноснай, ліўні затапляюць вуліцы за хвіліны, а зіма ўсё часцей нагадвае бясконцы шэры лістапад. Гэта не выпадковасць: толькі ў Беларусі за апошнія 50 гадоў сярэднегадавая тэмпература вырасла на 2°C. Засухі, ураганы, зрух тэмпературных зон, войны і рост коштаў на прадукты паказваюць, што змяненне клімату ўжо даўно перастала быць тэарэтычнай пагрозай.
Пра што пагавораць:
- Што адбываецца з кліматам у Беларусі і свеце — і чаму апошнія 10 гадоў сталі самымі гарачымі ў гісторыі;
- Як працуе кліматычная палітыка, пра што спрачаюцца на міжнародных самітах і чаму змены адбываюцца так павольна;
- Як змяненне клімату ўплывае на інфляцыю, прадуктовы кошык і нашае самапачуванне.
Спікерка: Іра Панядзельнік — навуковая камунікатарка і каардынатарка CAN EECCA.
Важна:
Экадом прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або плануеце туды ездзіць, ацэньвайце ўласныя рызыкі перад рэгістрацыяй, удзелам і публічнымі рэакцыямі на падзею.