BIEN 2027 — адкрыты набор працаў на тэкстыльнае біенале ў Славеніі
Textile Art Biennial BIEN — славенскае біенале тэкстыльнага мастацтва. Выпуск 2027 года пройдзе з 29 траўня па 14 жніўня 2027 года. Праграма пабудаваная так, каб удзельнікі(-цы) маглі трапіць на ўсе адкрыцці — яны ідуць з 29 траўня па 3 чэрвеня 2027 года. Працы адбірае журы: Dominika Krogulska-Czekalska, Almina Duraković Korošec і Lovro Ivančić.
Для каго:
Мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі) і даследчыкі(-цы), а таксама мастацкія калектывы з усяго свету.
- Падаць можна да трох працаў;
- Працы мусяць быць не старэйшыя за тры гады.
Працы мусяць адказваць на цэнтральную тэму «Traces of Grace» і быць зробленыя пераважна ў медыюме тэкстылю або ў медыюме, які адсылае да тэкстылю праз матэрыял, тэхніку ці канцэпцыю.
Колькі каштуе падача:
- Збор за ўдзел у адкрытым наборы — 10 EUR;
- Студэнты(-кі) падаюцца бясплатна праз асобную форму Textile School of Thought — яна даступная ў пачатку заяўкі;
- Тым, хто жыве ў зоне вайны ці канфлікту або закрануты(-ая) ёй, арганізатары даюць вызваленне ад збору — пра гэта трэба напісаць на bien@layer.si.
Што бярэ на сябе арганізатар:
- Выдаткі на паказ працаў: страхоўку на час выставы, прасоўванне, публічнасць, прэв'ю, распакоўку і зваротную ўпакоўку, дадатковыя мантажныя выдаткі;
- Зваротную дастаўку працаў і іх страхоўку на суму да 999 EUR — выключэнні прапісаныя ў дамове з аўтарам(-кай).
Што аплачвае аўтар(-ка):
- Дастаўку працы да арганізатара. Арганізатар не нясе адказнасці за пашкоджанні, якія могуць адбыцца падчас перавозкі на выставу;
- Мытныя пошліны і звязаныя з імі зборы;
- Зваротную дастаўку, калі пасылка большая за дапушчальныя памеры: даўжыня любога боку больш за 150 см, сума даўжыні і абхопу больш за 300 см або вага больш за 20 кг. Тады арганізатар не бярэ на сябе яе вяртанне за свой кошт.
Узнагароды:
- Галоўная ўзнагарода — рэзідэнцыя ў Кране да чатырох тыдняў у 2028 або 2029 годзе для аднаго(-й) аўтара(-кі) або калектыву да двух чалавек. Пакрываюцца дарога, пражыванне, суткавыя і вытворчыя выдаткі. Пераможцу(-цу) абвесцяць на адкрыцці BIEN 2027 у Кране 29 траўня 2027 года;
- ETA Award — для маладых аўтараў(-ак) да 29 гадоў за выключнае валоданне тэкстыльнымі рамеснымі тэхнікамі. Міжнародны(-ая) пераможца(-ца) атрымлівае двухтыднёвую рэзідэнцыю ў Кране, нацыянальны(-ая) — тыднёвую ў тэкстыльнай лабараторыі Lottozero ў Прата, Італія;
- Калі адзін і той жа чалавек атрымлівае і галоўную ўзнагароду, і міжнародны ETA Award, узнагароды аб'ядноўваюцца.
Дэдлайн і графік:
- Прыём заявак — уключна па 21 снежня 2026 года, да поўначы CET;
- Абвяшчэнне вынікаў — да 10 лютага 2027 года;
- Адпраўка працаў арганізатару — 10 красавіка — 1 траўня 2027 года;
- Адкрыцці — 29 траўня — 3 чэрвеня 2027 года;
- Выстава — 29 траўня — 14 жніўня 2027 года;
- Дэмантаж і вяртанне працаў — 15 жніўня — 30 верасня 2027 года.
Як падавацца:
Праз анлайн-форму BIEN 2027. Перад падачай варта прачытаць умовы ўдзелу і ключавыя палажэнні дамовы паміж аўтарам(-кай) і арганізатарам — спасылкі на іх ёсць на старонцы набору.
Арганізатар: Zavod Carnica (Carnica Institute),