Biennale Danza 2027 — да 30 000 EUR на новую харэаграфічную працу з прэм'ерай у Венецыі
La Biennale di Venezia абвясціла два наборы — італьянскі і міжнародны — на дзве новыя харэаграфічныя працы. Іх прэм'еры адбудуцца на Biennale Danza 2027, 21-м Міжнародным фестывалі сучаснага танца ў Венецыі (15–31 ліпеня 2027 года). Мастацкі кіраўнік фестывалю — Wayne McGregor.
Для каго:
Харэографы(-кі) і танцавальныя кампаніі з любой краіны, якія маюць арыгінальны харэаграфічны праект. Праца не павінна мець прэм'еры ні ў поўным фармаце, ні ў студыйнай версіі.
Асобна праходзіць італьянскі набор — Bando italiano.
Што прапануецца:
- Вытворчы ўнёсак да 30 000 EUR на стварэнне працы;
- Ганарар за прэм'еру ў Венецыі;
- Пакрыццё дарогі і пражывання харэографа(-кі) або кампаніі для прэм'еры ў Венецыі;
- Пакрыццё выдаткаў на тэхнічны райдар прэм'еры.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Сусветная прэм'ера працы ў межах Biennale Danza 2027;
- Адаптацыя праекта да пляцовак Біенале;
- Тэхнічныя і лагістычныя патрэбы трэба перадаць за 8 тыдняў да прэм'еры;
- Падпісанне дамовы, якая гарантуе вашу даступнасць і рэалізацыю праекта.
Для заяўкі патрэбныя:
- Апісанне мастацкага праекта на англійскай мове (максімум 1 старонка A4);
- Спасылка на відэа 5–10 хвілін з харэаграфічнай канцэпцыяй;
- Звесткі пра партнёраў і капрадзюсараў, калі яны ёсць.
Няпоўныя заяўкі аўтаматычна адхіляюцца.
Кантакт: bando-danza@labiennale.org
Арганізатар: La Biennale di Venezia.