«Бізнес і яго прасоўванне: ад ідэі да першых продажаў» — інтэнсіў для тых, хто хоча пачаць сваю справу на новым месцы
Праграма складаецца з дзвюх лекцый і нетворкінгу. Ірэна Серажонак, сузаснавальніца пякарні DVI BANDELĖS і Women’s Breakfast Club, раскажа пра досвед будавання бізнесу ў міграцыі, а маркетолаг Лізавета — пра каналы прасоўвання і прыцягненне кліентаў.
Фармат:
- Афлайн, ZOLAK Micro Art Residence (Vytenio g. 50d, Vilnius);
- Мова — расейская, але пытанні можна задаваць і размаўляць па-беларуску.
Праграма:
- 15:00–16:00 — лекцыя «Свая справа за мяжой: з чаго пачаць і як пабудаваць». Ірэна Серажонак, сузаснавальніца пякарні DVI BANDELĖS і Women’s Breakfast Club, падзеліцца досведам старту, аптымізацыі працэсаў і будавання бізнесу ў міграцыі;
- 16:00–16:30 — нефармальны нетворкінг: пытанні і адказы, абмен досведам, новыя знаёмствы;
- 16:30–17:30 — лекцыя «Маркетынг і прасоўванне: як прыцягваць і ўтрымліваць кліентаў анлайн і афлайн». Лізавета, дыпламаваны маркетолаг з досведам больш за 6 гадоў, разбярэ каналы прасоўвання, якія працуюць, і пакрокавую сістэму прыцягнення кліентаў;
- Пачастункі ад пякарні DVI BANDELĖS, закускі і напоі.
Loading map…
Open in Google Maps ↗