Blois Danse 2027 — выступ на харэаграфічным фестывалі
Blois Danse — Міжнародны харэаграфічны фестываль у Блуа (Францыя), які з 2019 года ладзіць аднайменная асацыяцыя. Два тыдні фестывалю — гэта паказы, майстар-класы і кінапаказы пра танец па ўсім горадзе.
Для каго:
- Прафесійныя харэографы(-кі) і танцавальныя кампаніі — і пачаткоўцы, і з досведам;
- Прымаюць пастаноўкі ў стылях сучасны танец, мадэрн і джаз.
Фармат:
- Паказы — 2 і 3 ліпеня 2027 года ў Блуа (Францыя), у гістарычным тэатры Halle aux Grains з вялікай сцэнай;
- Кампанія паказвае не менш за дзве розныя пастаноўкі — у адным або ў двух паказах, у агульнай праграме з іншымі ўдзельнікамі(-цамі);
- Тэхнічныя рэпетыцыі — 30 чэрвеня – 2 ліпеня 2027 года, таму быць у Блуа трэба з 30 чэрвеня; час рэпетыцыі і дату прыезду кожная кампанія даведаецца пасля адбору;
- Ад'езд — на наступны дзень пасля апошняга паказу.
Што прапануецца:
- Ганарар 200 EUR кожнаму чалавеку, які выступае на сцэне;
- Кампенсацыя дарогі — да 100 EUR на чалавека;
- Гатэль са сняданкам — у двух- або трохмясцовых нумарах для ўдзельнікаў(-ц) адной кампаніі;
- Фотаздымкі з паказаў;
- Медыйная ўвага — папярэднія выпускі асвятлялі прэса, тэлебачанне, радыё і сацсеткі;
- Бясплатны ўваход на падзеі фестывалю;
- Кантакты: фестываль запрашае на паказы праграмных куратараў(-ак) і дырэктараў(-ак) тэатраў і рассылае па сваёй базе такіх кантактаў матэрыялы пра кожную абраную кампанію — інфармацыю, відэа і кантакты;
- Па жаданні — магчымасць правесці да двух майстар-класаў у сваёй тэхніцы і атрымаць 50% выручкі ад іх. Каму прапанаваць майстар-класы, вырашае фестываль;
- Дапамога каманды і валанцёраў(-ак) фестывалю: лагістыка паездкі, пераклад, адказы на пытанні да, падчас і пасля фестывалю.
Гэтая падтрымка разлічана максімум на 4 чалавек ад кампаніі, уключна з харэографам(-кай) і музыкамі.
Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Прытрымлівацца графіка фестывалю: рэпетыцыі, майстар-класы, паказы;
- Быць гатовымі падладзіць тэхнічныя патрабаванні: на кожным паказе выступае некалькі кампаній, таму фестываль можа не забяспечыць усе асаблівыя патрабаванні да святла;
- Выконваць правілы працы і бяспекі пляцовак і гатэля;
- Цягам 7 дзён пасля паведамлення пра адбор даслаць імейлам або праз SwissTransfer ці WeTransfer:
- Імёны, кароткія біяграфіі і партрэтныя фота ўсіх танцоўшчыкаў(-ц) і харэографа(-кі);
- Некалькі якасных фота пастановак;
- Поўны спіс музыкі ў пастаноўках — для выплаты за аўтарскія правы;
- Банкаўскія рэквізіты;
- Тэхнічны райдар і светлавую партытуру;
- Кароткія апісанні пастановак і майстар-класаў (з відэа, калі ёсць);
- Спасылкі на старонкі ў Instagram і Facebook;
- Звесткі, ці будзе паказ прэм'ерай у Францыі, Еўропе або свеце.
Для заяўкі патрэбныя:
- Не менш за дзве пастаноўкі, кожная — ад 10 да 25 хвілін; урыўкі з даўжэйшых работ можна, але падаваць трэба менавіта той урывак, які вы пакажаце;
- Відэа кожнай пастаноўкі ў той версіі, якую вы пакажаце на фестывалі; заяўкі з відэа даўжэй за 25 хвілін не разглядаюць;
- Правілы і ўмовы фестывалю (Festival's Rules and Guidelines), падпісаныя законным(-ай) прадстаўніком(-цай) кампаніі, — іх трэба спампаваць з сайта фестывалю(знешні сайт), уважліва прачытаць і падпісаць да падачы;
- Поўнасцю запоўненая форма заяўкі(знешні сайт) на 2027 год — пастаноўкі, пададзеныя іначай, не прымаюць.
Адбор:
- Каманда фестывалю абярэ да 7 кампаній;
- Яшчэ адну кампанію могуць выбраць гледачы(-кі) праз галасаванне ў Instagram фестывалю (@bloisdanse) — калі фестываль вырашыць яго праводзіць. Для гэтага кампаніі даюць відэатрэйлеры пастановак, а запрашаюць тую, што збярэ найбольш лайкаў і рэпостаў;
- Каб голас залічылі, трэба лайкнуць відэа, падзяліцца ім у сторыс, падпісацца на @bloisdanse і @azothdancetheatre і пакінуць каментар з адзнакай не менш за двух сяброў.
Таймлайн:
- 15–25 снежня 2026 года — магчымае галасаванне ў Instagram;
- Да 30 снежня 2026 года — фестываль плануе паведаміць абраным кампаніям;
- 30 чэрвеня – 2 ліпеня 2027 года — тэхнічныя рэпетыцыі;
- 2–3 ліпеня 2027 года — паказы.
Кантакт: info@bloisdanse.com
Арганізатар:
Асацыяцыя Blois Danse, якая з 2019 года ладзіць Міжнародны харэаграфічны фестываль у Блуа. Партнёр фестывалю — танцавальная кампанія AZOTH Dance Theatre. 2027 год — восьмы выпуск фестывалю.
Важна:
- Работы ў працэсе (work in progress) не разглядаюць;
- Пастаноўкі мусяць падыходзіць для любой аўдыторыі, аголенасць на сцэне забароненая;
- Калі кампанія едзе больш чым 4 чалавекамі, выдаткі на астатніх яна пакрывае сама; аднамясцовыя нумары — таксама за кошт кампаніі;
- Харчаванне, акрамя сняданку, і візавыя выдаткі ва ўмовах не згадваюцца — варта ўдакладніць у арганізатараў.